КАПНУЦЬ, КЕПНУЦЬ – зусім «дайсці», памерці, будучы ў зусім дрэнным становішчы. – Папаў у турму, стары дурань, там ён і капне (кепне).
КАПЫШКАЦЬ – са злосцю адкідваць нагою што-небудзь ўбок. К
КАПЦАН – брудны чалавек; той, хто доўга і бесталкова кушмэрыцца на кухні ці ў якой працы.
КАПЦЫ – канцы каму-небудзь, часам мяркуемыя, капут. У
КАРАЎКА – неахайная дзяўчына, жанчына. Д
КАСЛАЎКА – пасма валасоў, што навісла над ілбом, вачыма.
КАЎКАЦЬ – гаварыць (пагардл.).
КАЎТЛЯК – прасохлы камяк бруду, што вісіць на чымсьці ці на кім-небудзь. Б
КАЦМАЛУГА – неахайны, брудны чалавек.
КЕШКАЦЦА – займацца па гаспадарцы, наводзіць парадак. – Стары амаль цэлы дзень у хляве ўсё кешкаецца.
КЕЎГАЦЬ, КЭЎГАЦЬ – пэцкаць. – Ён возіць, возіць анучай па вакне, хоча выцерці, але толькі, мабыць, скеўгае. Б, К.
КЕЎКАЦЬ – ікаць.
КЕЎКНУЦЬ – ікнуць; быць умомант задушаным. – Сабака быццам толькі даткнуўся да ката, а той ужо кеўкнуў. Б
КІДАЦЦА – гадавацца. – Малое нек неспадзеўкі з'явілася, дак няхай і кідаецца.
КІЖЛАЙ – мужчына (можа, плоскаступнёвы), у якога непрыгожая паходка.
КІЛА – грыжа. У
КІРПАЧ – з кірпатым, невялікім задраным носам.
КІРПІНЕЦЬ – чымсьці настойліва займацца доўгія гадзіны, нават на шкоду сабе. – Над задачаю ўжо даўно кірпінее і ніяк ня рэшыць.
КЛЕЎНЫ – хліпкі, схільны да хваравітасці.
КЛУБЫ – бакі тазу ў целе чалавека. – Яна вельмі ўжо зашырокая ў клубох: як сядзе – ледзь не на ўсю канапу.
КОЎЧЫЦЬ – есці што-небудзь, быццам гуму, доўга варушачы сківіцамі. Б
77 👁