ЗРЭЗАЦЦА – моцна пасварыцца. – Сябры-сябры, а вось жа зрэзаліся на пакінь.
З'ЯДА – пражорлівы(я) (пра людзей ці насякомых).
ЗЫРНУЦЬ, ЗЫРЫЦЬ, ПАЗЫРЫЦЬ – прагнаць, праганяць каго-небудзь.
ЗЭЗА – непагадзь, сырое восеньскае ці як восеньскае надвор'е. Б
ЗЯКРАТЫ, ЗЯКРАЧ – чалавек ці конь з вялікімі белаватымі вачыма, у якіх раз-пораз як бы мільгае агеньчык. У
ЗЯЛЕПУХА – кволая, хваравітая несуразная на выгляд, худая дзяўчына.
ІДЗІ К МАНАХАМ! – Ідзі к чорту! (лаянк., але больш лагоднае).
І КРОПКІ (КРОШКІ) ПАБРАЎ – падобны, як дзве кроплі вады (пра дзіцятка, вельмі падобнае тварам на бацьку ці маці).
ІСЦІ Ў ПРОЧКІ – ісці ў людзі, каб выпрошваць міласціну, жабраваць.
КАБ З ЦЯБЕ РОПА ЛІЛАСЯ, КАБ ТАБЕ (ДУХІ) ЗАНЯЛО (ЗАЧЫНІЛА), КАБ ЦЯБЕ КАРБУНАК… – (лаянк.). Б
КАБ НЕ ВЕСЯЛІЎСЯ, ДЫК ПАВЕСІЎСЯ Б.
КАБ ТЫ АПРЭНДЗЕЎ, КАБ ЦЯБЕ ПАСАКА ЗАЛІЛА, КАБ ЦЯБЕ СКУЛА ЗНЯЛА, КАБ ЦЯБЕ ПРАНЦЫ… – (лаянк.).
КАДОБЧЫК – кубельчык. Б
КАСА - падстраўнікавая залоза ў свінні. У
КАЛАМАЗНІК – брудны, неахайны мужчына.
КАЛАШМАН – дрэнна апрануты і неахайны чалавек.
КАЛЕЦЬ – мерзнуць (гл. Галець).
КАМІСАВАЦЬ – датэрмінова зняць з воінскага ўліку па якой-небудзь хваробе.
КАМУ НАГА, КАМУ ГАЛАВА – жорсткая бойка ці сварка ледзь не да смяротнага зыходу.
КАМЯК – бульбяная, зажараная салам з цыбуляй каша.
КАНЧАР, КАНЧУР – канец поля, дзялкі, участка, палоскі сенажаці. У
КАПАВАЦЬ – думаць, прыдумваць. – Ужо колькі капуем, а выхаду не знаходзім.
82 👁