ЗБАЁДАЦЬ – знянацку разбіць, знішчыць. – Хоць бы ён слоік не збаёдаў, бо цяпер усё такое дарагое.
ЗБУТНЕЦЬ – (расліне пайсці не ў карысны плод, а ў непатрэбны ліст).
З БУХТЫ БАРАХТЫ – нечакана для субяседніка ці іншых, без падрыхтоўкі, таму не вельмі ўдала, не да месца.
ЗБЭРСАЦЬ – не вельмі шыкоўна зрабіць, пабудаваць, пашыць, звязаць, сплясці што-небудзь.
ЗВАДЫЯШ – той, хто правакуе на дрэнныя ўчынкі, зводзіць з добрых паводзін.
ЗДЗІЦЯЦЕЦЬ – здзяцінець.
ЗДОХЛІК, ЗДОХЛІЦА – слабое здароўем дзіця, падлетак, дзяўчынка.
ЗДОХЛІК НЕЎМІРУЧЫ – кашчэй бессмяротны.
ЗДРОК БЯРЭ – Ванцаты гэты ніяк не супакоіцца: яго ўсё здрок (халера) бярэ.
ЗДРЭЙФІЦЬ – адмовіцца ад першапачатковага плану, змаладушнічаць.
ЗЕЛЯПАЦЬ – гаварыць абы што крыўляючыся.
ЗЕЎРАЦЬ – быць адчыненымі (пра дзверы); пра вялікую адтуліну ў чым-небудзь. – Дзверы ў хляве дак мо цэлу ноч зеўралі. Б
З КІПЯЧА ГАРШКА – у апошні момант, ледзь паспеўшы.
З КОПТЫРАМ – вельмі многа, з верхам (насыпаць чагосьці). К
ЗЛАБУДАЦЬ – пабудаваць што-небудзь, сшыць, звязаць, сканструяваць несамавітае; зрабіць што-небудзь, але не вельмі важнае.
ЗМАГЧЫСЯ – стаміцца, выбіцца з сіл.
З МУХАМІ – з норавам, ганарлівы(ая), такі(ая), што не падступішся. – Вельмі яна ўжо з мухамі, нават матку ў гэтым прайшла.
ЗОЛКА – не цёпла, холадна на дварэ.
З ОПУХА – вельмі брудны. К
ЗРАБІЦЬ НА ПАКІНЬ – аблаяць каго-небудзь ушчэнт, раскрыўшы для ўсіх такія яго «таямніцы», што апраўдацца яму ўжо, здаецца, немагчыма.
ЗРУГАВАЦЬ (г – выбуховае) – спраўна, удала скіраваць тачку, воз, машыну на дрэннай дарозе.
85 👁