Старонка 18
◀ / 39 ▶
ЖАЛАБТАЦЬ, ЖАЛАПАЦЬ, ЖАЛАХТАЦЬ – многа піць вадкага за раз і часта. ЖАНКЕ – жанчыны. ЖЛУКЦІЦЬ – гл. Жалабтаць. ЖМІНДА– скупы(ая) на дробязі. ЖМІНДЗІЦЬ – быць скупым(ой) на дробязі. ЖЫМРЫЦЬ – есці, уплятаць за дзве шчакі. ЖЫСЦЬ – ЖАСЦЯНКА – дрэннае, таннае жыццё. ЗАБІВАЕ ДЫХ – не дае слова сказаць, запярэчыць ці апраўдацца. ЗАБРЫНДАЦЬ – запэцкаць, заляпаць брудам адзенне. ЗАБРЫНДОХА – неахайны чалавек. ЗАБУБЕННЫ – неадукаваны, цёмны чалавек. ЗАГАВАЛАК – непаваротлівы, таўсматы ганарысты мужчына, які не з усімі даецца гаварыць і з якім не хочацца мець справу. У ЗАДАВАЛІСТЫ – ганарысты. ЗАЙСЦІСЯ – моцна плакаць, да анямення (пра дзіця). – Малое плача, аж заходзіцца. ЗАКАБЛУК, ЗАКАБЛУЧНЫ – мужчына, які "пад каблуком у жонкі". ЗАКАРХНУЦЬ – крыху паспаць у нязручным месцы. – Прыткніся хоць тут, каля печы, закархні. ЗАЛУВІЦА – залоўка. Б ЗАМГНУЦЬ. – Не замгнеш, як лета пройдзе. ЗАМЫЗГАЦЬ (г – не абавязкова выбуховае) – запэцкаць. ЗАПАМАГЧЫСЯ – заручыцца дапамогаю. ЗАТРАПЕЗНЫ – абы-які, не відны на выгляд. ЗАХВІЦ, ЗАХВІЦОНЫ – шалёны, дурнаваты ў паводзінах. У ЗАХРАСНУЦЬ – прыпыніцца пасля хады; загрузнуць у багне. ЗАЦЯЦЬ РУКІ – Чым далей, тым галадней; хутка ўжо ня будзе за што і рукі зацяць. ЗА ЯГО РУКАМІ – Гэта ён згубіў (натварыў), гэта – за яго рукамі…
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 39 ▶