БАДЗЯЦЬ - пэцкаць. - Дзе гэта ты так выбадзяўся? П
БАЗЭРА, БАЗЭРНІК, БАЗЭРНЫ - свавольнік. У
БАЛАБОСТА - той, хто многа гаворыць без толку, балбатун. Б
БАЛБЕСАВАТЫ, БАЛВАНКАВАТЫ - (параўнальн. ступень ад: балбес, балван).
БАЛО - бывала, было некалі не раз. - Бало, ідзеш у горад пешкі... Б
БАМБЭЛАК - бубен; прасохлы камяк бруду, які вісіць на чым-небудзь; палавы орган хлопчыка, мужчыны. Б
БАНЗАЛЕТКІ -
БАРЭТ(КА) - жаночы капялюш. Б
БАХАЙ! - Спі! (толькі загадны лад).
БАХІЛЫ - вялікія гумавыя боты.
БАШАВЭЛАК - (лаянк.; можа, ад: бальшавік). У
БЕЗ ДАЙ РАЦЫІ - беспадстаўна, без бачнай прычыны, без толку.
БЕЗ КЛЁКУ, БЯСКЛЁЧНЫ - без толку, бесталковы. У
БЗДЫНГАЦЬ (г - выбуховае) - доўга ціха плакаць, ныць, просячы што-небудзь.
БЛАТАТА - блатны, блатняга, блатная; блатнягі, блатная кампанія.
БЛУД, БЛУДЗЯКА, БЛУДКА - той, хто без поспеху робіць нешта непатрэбнае, як бы сляпы ці як блукае ўпоцемках.
БЛЫТАЦЬ - гаварыць без сэнсу, блытана, нелагічна; вязаць шпрыхамі ці кручком.
БЛЭНДЗІЦЬ - абы што гаварыць.
БОБАЧКА - замілавальная назва дзіцяці. Б
БОХАЦЬ - многа піць раз-пораз вадкасці.
БРОНЬ БОЖА! - ня дай Бог! Б
БРЫДОСНЫ - (ад: брыдкі).
БРЫЧ (ЯК БРЫЧ) - здаровы на выгляд, чырванашчокі чалавек.
БРЭНГАЦЬ (г - выбуховае) - непакоіць стукам. Б
БУЙДА - недарэчныя, беспадстаўныя чуткі, плёткі, што шырока распаўсюдзіліся. Б
96 👁