БУКТА – У яго ўбухваеш грошы, як у букту: і нічога па яго адзяжунку не відно. Ёй што ні дай – усё мала: гаціш, як у букту.
БУРВАЛАК – тоўсты, непаваротлівы мужчына.
БУХІКАЦЬ – раз-пораз кашляць.
БЫРЗНУЦЬ – У адказ бырзне пару слоў так, што больш не захочаш пытаць.
БЭБАХ – тоўстая ці з вялікім жыватом жанчына; вялікі жывот. Б
БЭЛЯ – бесталковая жанчына; п'яны(ая). – П'яны, як бэля.
БЭНЦ – ляп (нешта ўпала). Б
БЭНЦНУЦЬ – ляпнуць, стукнуць па чым-небудзь; упасці, зваліцца на цвёрды грунт, падлогу.
БЭСТЫ – (лаянк., магчыма, ад лацінск. bestia – звер). Б
ВАЛАЦЬ – застаўляць ісці куды-небудзь, сілком весці. – Ён не хоча, а яна яго ўсё роўна валае.
ВАЛАВОДЗІЦЦА – вадзіцца, мець справу з кім-небудзь без поспеху. – Дарэмна ты валаводзішся з ім: ніякага клёку.
ВАЛЭНДАЦЦА – бадзяцца, швэндацца. – Валэндаецца недзе ў вёсцы, а я й ня ведаю дзе.
ВАНДЖЭГА (г – выбуховае) – хуткі на непрадуманыя дзеянні, таму не вельмі паважаны. Б
ВАНЦАТЫ, ВАНЦАЧ – свавольны, звар'яцелы. – Мітусіцца, круціцца, як ванцач. У
ВАРОПАЎКА, ВАРОПУХА, ВАРЭПАЎКА – (лаянк.).
ВАРЫЦЬ – напружана думаць. – Варым, варым цэлы дзень – і нічога не прыдумваецца. У
ВАШАВАЦЬ – выконваць што-небудзь добрасумленна (фізічная праца). – Дзень у дзень вашуеш у калгасе, як ванцаты, а ў канцы года атрымаеш... капейкі.
ВЕЛЬКІ – вялікі. Б
ВІЖ – той, хто пастаянна за кім-небудзь зламысна пільна сочыць, цікуе, “шпіёніць”.
ВІЖАВАЦЬ – (ад: віж).
ВОБУЙ – абутак.
84 👁