АПРАНАХА, АПРАНАШКА – якая-небудзь канкрэтная, а не наогул, вопратка.
АПРАСТАЦЬ РУКІ – нарэшце вызваліцца ад догляду за кім-небудзь; памерці.
АПЫХТАРЫЦЬ – сумець завалодаць прыгожым каханкам. – Суседзкая дзяўчына сама, як сіляўка, а такога віднага хлопца апыхтарыла: усе маладзіцы завідуюць. Д
АПЦЭНГІ (г – выбуховае) – абцугі.
АСЛАБАНІЦЬ – вызваліць.
АСТАРКАВАТЫ – не вельмі стары, але ўжо і не малады. У
АТ – (часцінка для выказвання нязгоды, прыкрасці). – Ат, ня лезь, бо надаеў ужо.
АТАТУРЫЦЦА – звыкнуцца з абставінамі жыцця так, каб апусціцца ў знешнім выглядзе, у вопратцы; перастаць быць ганарлівым. – Вось крыху абаб'ецца, ататурыцца, тады і гаварыць'мя (гаварыцімя). Б
АХАЯЦЬ – абгаварыць з асуджэннем.
АХВАЦІЦЦА – захварэць, перабраўшы норму ў рабоце ці п'янцы; перабраць норму ў ядзе, піцьве (пра карову ці каня). – Карова змаглася на гарачыні за дзень і потым зашмат выпіла, дак нават дагэтуль ня есць: ахвацілася, бедная. У
АХМІСТРЫНЯ – (непаважная мянушка ганарлівай жанчыны; амаль тое, што анімуша, у дачыненні толькі да жанчыны).
АЧАЛАВЕЧЫЦЦА – ажаніцца. Б
АЧОМАЦЦА, АШОМАЦЦА, АШОМКАЦЦА – апрытомнець, ачуняць, пачаць варушыцца. – Доўга, бедны, ляжаў нерухома, нарэшце ачомаўся. У
АШАЛОМАК – бесталковы, як ашаломлены.
АШАЛОМКАЦЦА – ашаламіцца.
АШЛЯГНУЦЬ – захварэць, аблегчы ад хваробы.
АШУШКАЦЦА – цёпла апрануцца. Б
АШЧАДКАВАТЫ, АШЧАДКАВАТЫ – эканомны, беражлівы ў пэўнай ступені, амаль скупы (у добрым сэнсе).
БАБАНІЦЬ – многа піць вады; (пра дождж). – Як зайшоўся зранку дождж, дак дагэтуль ся бабаніць.
84 👁