Старонка 10
◀ / 39 ▶
АДНЫМ ПЭНДАМ – хутка (але не адным махам). – Адным пэндам ён прыбраўся ў хаце, карову падаіў і ў краму злётаў: дзяўчына ж прыдзе на агледзіны. АДХЛАНЬ, АТХЛАНЬ – гурт людзей, што набеглі, нахлынулі. – Во колькі гэтай адхлані набілася ў сад на дармаўшчыну – яблыкі і грушы. АДЦЫБУЧЫЦЬ – вытварыць непрыстойнае, дзіўнае, нялюдскае, асуджальнае ці смешнае. – Такое ўжо адцыбучыў, што доўга ўсе смяяліся. Б АДЧЭПНАГА (як акалічнасць). – Кілбасы няма, дак дай пабірушцы, адчэпнага, сала, і няхай ідзе адгэтуль. У АДЗЯЖУНАК – беднае, несамавітае адзенне. АЖАМЕРКІ – рэшткі пасля перабірання ягад, грыбоў і інш. П АЗЫЗНУЦЬ – стаць нікчэмным. – Каб ты азыз! АЙ – не (нязгода). – Кажу табе: ідзі дахаты! – Ай, не пайду. АКАШЫЦЦА – Хай на ім і акашыцца (хай заслужаная ім бяда з ім і застанецца). АКАШЭРЫЦЦА – абчысціць на сабе вопратку, змыць з сябе бруд, абмыцца. Б АКРАЗ – якраз. АКУРАТ – якраз. Б АЛЯНДЭРКА – некалі гатунак высокаякаснага селядца. Б А МАЙТАЧКІ МАЕ! – (вокліч у не вельмі вялікай роспачы). У АМЕРЫТУРА – пенсія. Б АНДАЛЯЦЫЯ – мелка завітыя валасы ў прычосцы жанчыны. Б АНІМУША – незачэпа, ганарлівая, панавітая жанчына, дзяўчына, часам мужчына. – Сядзіць сабе гэтая анімуша, нат не дапаможа. І патрывожыць яго нельга, гэтую анімушу. Глянь, пакрыўдзілася анімуша, а за што? АПАРАШЫЦЬ – з'есці ўсё (з кацялка, чыгунка). – Вось апарошыш гэты цаганок, дак і пад'ясі. АПІВОША – п'яніца, той, хто пастаянна п'е; чалавек, які прапівае рэчы. АПРАГЧЫСЯ – многа з'есці, каб потым адчуваць сябе нездаровым. – Каб ты апрогся! (праклён).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 39 ▶