Старонка 9
◀ / 39 ▶
АБАБЛЦЦА – звыкнуцца з абставінамі жыцця. АБІРЫЧЫЦЬ – абстрыгчы (галаву); абакрасці ўшчэнт. АБКЕРЗАЦЦА, АБХЕЗАЦЦА – запэцкацца. У АБЛУДА – (лаянк.). – І дзе гэты аблуда ўсё лазіць па начох. АБЛЫГАЦЬ – абгрызці, абсмактаць. – Ён толькі костачку аблыгаў, а супу не еў. АБРАХАЦЬ – абгаварыць з асуджэннем. – Я не паважаю яе, гэтага абрэхіча. АБРЭЙДАЦЦА – апырскацца бруднаю вадою, якою-небудзь жыжаю. Б АБРЭЙПАЦЦА – запэцкацца. Б АБРЭХАЦЦА – запэцкацца калючкамі, улезшы ў куст або чартапалох. – Але ж і абрэхаўся: усе парткі ў вусцяках. Б АБЯЗВЕЧЫЦЬ – набіць каго-небудзь, моцна стукнуўшы, амаль што скалечыць, знявечыць. АБЯЧАЙКА – абруч на бочцы, кубельцы. АГАРНУЦЬ – Зіма другая хутка агорне, а ён усё хлеў будуе. АГІЛЯЦЦА – ухіляцца ад справы, работы, сачкаваць. АГЛАМАЗДАК (лаянк.) – вялікі, нясклёпісты. – Нейкі ж ён вялізазны – агламаздак ды й толькі. АГОЎТАЦЦА – прывыкнуць, прызвычаіцца, уцягнуцца ў звычку, звыкнуцца, абабіцца; прыйсці да ўсведамлення. – Крыху панудзіўся, потым жа агоўтаўся. Маладзіца была чысцюля-чысцюля, а вось жа агоўталася. Спачатку нічога не могуцяміць, а потым усё-ткі агоўтаўся. У АДБЫЦЬ КАЛЕЙКУ – адрабіць, адбыць чаргу на якую-небудзь работу. – Заўтра нам адбываць калейку – пасвіць каравэ. Б АДДЗЯЖЫЦЬ – адлупцаваць каго-небудзь, «перацягнуць» некалькі разоў папругаю, дубцом. Б АДКАВЯЛІЦЬ – адрэзаць вялікі кавалак; вельмі моцна парэзаць руку ці цела, ледзь не зрэзаць з яго частку мяса. АДКАСНУЦЦА – пакінуць у спакоі каго-небудзь і больш не турбавацца аб ім. – Адкасніся ты ад яго, годзе яго ўжо пяленгаваць. АДЛЕЦІЦЬ – крыху падагрэць, зрабіць цяплейшым. У АДМЯЦЕЛІЦЬ – адлупцаваць, добра набіць па віне ці без
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 39 ▶