БОЛТУП ж. рэчка і вёска. Граўжышкі Ашм. Гродз.; параўн. літ. Baltupis, Baltupė назва ракі (LUEV, 14); назва ўтворана ад baltas 'белы'+ upė 'рака'.
БОЛЫТЫЧКО н. балотца. Сіманавічы Драг. Брэсц.
БОЛЬШАК м. дарога. Татарнавічы Драг. Брэсц.
БОЛЬШАЯ НІВА ж. поле. Астрэйкава (129) Віц.
БОНДАРАВА ГАРА ж. поле на ўзвышшы. Цяцерын Кругл. Маг.
БОНДАРАЎКА ж. сенажаць каля ракі Бярэзіны. Беразіно Докш. Віц.
БОНДАРЕВЫ мн. урочышча. Бобрыкі (838) Капатк. Гом.
БОНДАРОЎШЧЫНА ж. урочышча. Багданаўка (762) Лагіш. Брэсц.
БОНДАРЭЧА н. балота. Цяжка праходнае купістае месца (інфарм.). Лубень Нар. Гом.
БОНДЗІШКА ж. урочышча. Мяшэтнікі (367) Скід. Гродз.; параўн. бел. дыял. бонда 'печыва з мукі і бульбы', 'дадатак да аплаты парабку', літ. banda 'булка, хлеб'.
БОНДЫРЫЎКА ж. урочышча. Ісакава Буда (581) Чав. Маг.
БОР м. лес, які цягнецца паўз левы бераг Заходняй Дзвіны каля вёскі Мазурына (інфарм.). Манякова Міёр. Віц.; лес паўз пашу (інфарм.). Рудня Астравітая Чэрв. Мін.; лес. Трылес, Хатава Стаўбц. Мін., Мыслабаж Лях. Брэсц.; лес вялікі. Абухава Беш. Віц.; сасновы лес. Манасеева, Мокрава Лун. Брэсц.; лес, дзе сасна, ёлка, асіна (інфарм.). Устроны (257) Барыс. Мін.; сухі лес. Палік Барыс. Мін.; поле і лес. Лубень Стаўбц. Мін.; поле. Купіск Нав. Гродз.; урочышча. Лаўцы (48) Глыб. Віц., Янкавічы (58) Др. Віц., Чысці (202) Крыв. Мін.; бор, дзе верас расце. Радзівілкі (342) Гродз., Худаўцы (279) Круп. Мін., Нізок (485) Уздз. Мін., Ямічна (710) Бар. Брэсц., Капацэвічы (789) Староб. Мін., Узнаж (874) Светл. Гом., Конкавічы (847) Петр. Гом., Сувіды (1023) Камар. Гом.
БОРАК м. урочышча. Сеўрукі (911) Гом.
БОР КАПАЦЭВІЧЫ м. лес, які пасадзіла Валя Капацэвіч (інфарм.). Ісерна Слуцкі Мін.
БОРКАЎ КЛІН м. поле. Журавок Бярэз. Мін.
БОРКІ мн. лес. Заліпенне Лях. Брэсц., Дудкі Стаўбц. Мін., Купіск Нав. Гродз.; поле. Тульгавічы Жлоб. Гом.; сенажаць і паша. Дудкі Стаўбц. Мін., урочышча. Гаруны (120) Езяр. Віц., Якшыцы (514) Бярэз. Мін., Кукава (748) Ганц. Брэсц., Вольніца (816) Глускі Маг., Баршчоўка (1010) Камар. Гом.; хутар сярод сасновага бору. Жоўніна Пін. Брэсц.
БОРКІ мн. лес. Некалькі малых ляскоў паблізу адзін ад аднаго (інфарм.). Юнішча Стол. Брэсц.; поле. Бастынь Лун. Брэсц.
БОРКЫ мн. поле. Сіманавічы Драг. Брэсц.
БОРОВАЯ ж. лес. Пярэспа Драг. Брэсц.; поле. Азарычы Пін. Брэсц.; урочышча. Махро (958) Ів. Брэсц.
БОРОВІЦА ж. урочышча. Бялёў (841) Жытк. Гом., Вялікія Сялюцічы (840) Петр. Гом., Старыя Пескі (721) Бяроз. Брэсц., Юркевічы (801) Жытк. Гом.
БОРОВОЕ н. поле. Ушкавіца Кобр. Брэсц.
БОРОВШЧЫНА ж. лес. Рыкавічы Жаб. Брэсц.
БОРОВЫСКО н. поле. Пяркі Кобр. Брэсц.
81 👁