БІТАЛЯРНЯ ж. поле. Калісьці на гэтым месцы рабілі бетонныя трубы для студняў (інфарм.). Гнецькі Стаўбц. Мін.
БІХАВА ж., н. урочышча. Усохская Буда (941) Цер. Гом.
БІЦІШКІ мн. урочышча. Там біліся, як Напалеон ішоў (інфарм.). Баранаўшчына (25) Брасл. Віц.; параўн. літ. Bitiškiai назва поля і сенажаці (КЛГН), Bita, Bite назва рэчак, Bitaitis назва возера (LUEV, 19). Bite прозвішча (КЛП); паходзіць ад bite 'пчала'+ -iškiai, ад таго ж апелятыва ўтворана і бел. прозвішча Бітэль, Біцель (М. Бір. БА, 2, 55).
БІШЧАНЫ мн. урочышча. Дубай (773) Стол. Брэсц.; параўн. БІЦІШКІ.
БЛАЖЭЎШЧЫНА ж. хутар. Гайна Лаг. Мін.
БЛЕЗНІЦЫ мн. лес. Сялец Бяроз. Брэсц.
БЛІЖНІ м. лес. Якшыцы Бярэз. Мін.
БЛІЖЭЙШЭ В'ЯЗОДУБ'Е н. поле. Сітніца (805) Лун. Брэсц.
БЛІЗКІЯ мн. поле. Заброддзе, Насалі Стаўбц. Мін.; сенажаць. Заброддзе Стаўбц. Мін.; урочышча. Здудзічы (865) Светл. Гом.
БЛІЗНЯЦЫ мн. урочышча. Казакі (299) Сен. Віц.
БЛІЗШАЯ ж. поле і сенажаць. Аталезь Стаўбц. Мін.
БЛІНДАЖЫ мн. поле і ўзгорак. Курачкі Стаўбц. Мін.
БЛІНДЗІН м. паша. Лаздуны Іўеў. Гродз.; параўн. літ. дыял. Blindzynas<літар. blindynas 'месца, дзе расце многа бліндзі' (лазы) (КЛГН).
БЛІНЫ мн. урочышча. Уцёс (706) Бар. Брэсц.
БЛУТОК м. урочышча. Мятлічыцы (207) Плешч. Мін.
БЛЫЖНЭ н. поле. Стрыгава Кобр. Брэсц.
БЛЮШКА ж. рэчка. Купіск Нав. Гродз.
БЛЯБЛІНО н. сенажаць. Сітніца (805) Лун. Брэсц.
БОБОУЕ н. поле. Залюцічы (798) Жытк. Гом.
БОБРОВІЦКЭ н. лес каля вёскі Бабровічы. Выганашчы Івац. Брэсц.
БОГАВА БАЛОТА н. урочышча. Пугляі (313) Арш. Віц.
БОГНАЎЦЫ мн. урочышча. Парэчча (731) Лагіш. Брэсц.
БОДЗЯКУВШЧЫНА ж. поле, дзе многа бадзяку (інфарм.). Панікві Кам. Брэсц.
БОЖА ГОРКА ж. узгорак. Алекшыцы (347) Бер. Гродз.
БОЖАНЬ ж. урочышча. Таль (781) Люб. Мін.
БОЖЫЕ ВЕЛІКІЕ і МАЛЫЕ мн. лес. Елна Лун. Брэсц.
БОЙСКАВА н. лес. Дзяніскавічы Ганц. Брэсц.; параўн. літ. Pabaiskas назва горада (КЛГН).
БОКЛАГА ж. урочышча. Махро (958) Івац. Брэсц.
БОЛЕКАЎ ЛЕС м. лес. Паласня Стаўбц. Мін.
БОЛОННЕ н. поле. Даўляды (1011) Нар. Гом.; сухая сенажаць каля Прыпяці. Намакрава Лун. Брэсц.; урочышча. Лучын (604) Рагач. Гом.; балота. Галя без кустоў (інфарм.). Сітніца (805) Лун. Брэсц.
БОЛОТО н. балота. Мілевічы (797) Жытк. Гом.
БОЛОТО НА БРОДУ н. балота. Елна Лун. Брэсц.
БОЛОТЦЭ н. сенажаць. Намакрава Лун. Брэсц.
БОЛОТЦЯ мн. поле. В Болотцях было озёрца (інфарм.). Навасёлкі Кам. Брэсц.
БОЛОТЫЧКО н. сенажаць. Мацы Кобр. Брэсц.
77 👁