Старонка 9
◀ / 200 ▶
апастылелі яму. Р. Сабаленка, Жменя зярнят, ДВБ, М., 1957, стар. 161. АПАСТЫЛЫ прым. Пра таго, хто апастыляецца з людзьмі. Сварлівы, задзірысты. Гэты апастылы йішчэ й у хату йдзець. АПАСТЫЛЯЦЦА дзеясл., -юся, -ешся, незак. Гл. апастыліцца. Ня хота ш зь людзьмі апастыляцца. АПІРАЗАЦЬ (аперазаць) дзеясл., -ж-у, -ж-аш, перах. і без дап., зак. Сцебануць, ударыць. Знецікі (гл.) аперазаў рэмнем (арф.). АПКІСНУЦЬ (абкіснуць) дзеясл., -е, неперах., зак. Пачаць кіснуць, ледзь скіснуць. Звычайна ўжываецца ў спалучэнні з назоўнікам малако, з назвамі вадкіх страў. АПКІШШАЯ (абкісшае) дзеепрым. ад апкіснуць (гл.). Ня есь апкішшага малака. АПОЎЗЬЛІК наз., агульн., р. -а. Пра нікчэмнага, нязграбнага, слабога, няздатнага чалавека. Такога апоўзьліка ня трэба было й пасылаць. АПТОРКАЦЬ (абторкаць) дзеясл., -ю, -еш, перах і без дап., зак. 1. Забіць, заканапаціць дзіркі (мохам, анучамі, пакуллем). Апторкала к зіме вокны, дзьверы. 2. Абгарадзіць, абсадзіць (галінкамі, дубцамі). Дзьве грады апторкалі, кап куры ня лезьлі. Німа чым апторкаць гуркі. АПТОРКАВАЦЬ (абторкваць) дзеясл., -ю, -еш, перах. і без дап., незак. Гл. абторкаць. АПТОРКАЦЬ (абторкаць) дзеясл., -ю, -еш, перах. і без дап., зак. Вельмі старанна і ўважліва абшукаць. Абшарылі (немцы) ўвесь двор і не знайшлі яго (арф.). Параўн.: Значыць, перад увядзеннем кожнага новага слова трэба добра абшарыць кішэні свае памяці. Я. Колас, Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы, ДВБ, М., 1957, стар. 309. АПШНЫРЫЦЬ (абшнырыць) дзеясл., -ыш, -ыць, перах. і без дап., зак. Гл. шнырыць. Лясьнік апшнырыў усе двары. АПШЫВАНКА (абшыванка) наз., ж., р. -і. Калёсы, аббітыя (абшытыя) тонкімі дошкамі (замест драбін). У апшыванцы вазілі (бульбу). АРЭПТАМ прысл. Раптоўна, нястрымна, нахабна, ні на што не зважаючы. Шалёны кот арэптам кідаецца на чалавека (арф.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 200 ▶