АСКАЛЁБАК наз., м., р. -бк-а. Клінападобная трэска, адшчэпленая ад дрэва. Гэта ш аскалёпкам так ударыла.
АТАГНАЦЬ (адагнаць) дзеясл., адганю, адгоніш, перах. і без дап., зак. Адагнаць (у розных значэннях).
АТАГНАЦЬ. Разараць плугам (барозны бульбы), але нямнога. Папрасіла Франіка атагнаць баразны дзьве (бульбы). Побач ужываецца: разараць, разагнаць, наганяць (многа).
АТВЕДАЦЬ (адведаць) дзеясл., -ю, -еш, перах. і без дап., зак. Пабыць у каго-небудзь блізкага ці знаёмага з мэтай даведацца пра жыццё-быццё яго. Казімір наш хворы: трэба атведаць. У нядзелю атведала сваю Маню.
АТВЕДАВАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, незак. Гл. адведаць.
АТГАНЯЦЬ (адганяць) дзеясл., -ю, -еш, незак. Гл. адагнаць.
АТКІДАВАЦЦА (адкідвацца) дзеясл., -юся, -ешся, незак. Гл. адкінуцца.
АТКІНУЦЦА (адкінуцца) дзеясл., -уся, -ешся, зак. 1. Адляцець убок. 2. Адрачыся, зрачыся. Ужываецца, калі гаворыцца аб птушцы, якая адраклася свайго гнязда. Нешта шпакі адкінуліся (арф.).
АТЛУПІЦЬ (адлупіць) дзеясл., -пл-ю, -п-іш, перах. і без дап., зак. 1. Зняць, садраць (скуру, кару). 2. Адарваць. Нехта адлупіў дошку (арф.).
АТЛУПІЦЬ. Адлупцаваць, набіць. Палезіш у яблыкі— атлупюць.
АТОПАК наз., м., р. -пк-а. Стары, зношаны лапаць. Параўн.: Як стаў прыстуківаць атопкам, аж рот разінулі багі. Тарас на Парнасе.
АТПЕРЫЦЬ (адперыць) дзеясл., -у, -ыш, перах. і без дап., зак. Адлупцаваць, набіць. Ну й атперылі йіх там. Параўн.: праць.
АТПЛІКНУЦЬ (адплікнуць) дзеясл., -ў, -еш, перах., зак. 1. Адшпіліць. Побач з адшпіліць. 2. Выпрагчы (каня) з плуга, бараны, жняяркі, параконных калёс. Атплікнуў (з плуга) Арла й зьёзьдзіў дамой.
АТПРЭЧЫЦЬ (адпрэчыць) дзеясл., -у, -ыш, перах. і без дап., зак. Прагнаць, адправіць назад (звычайна таго, хто зрабіў што-небудзь кепскае). Атпрэчылі дзеўку дамой: нічога ні хацела дзелаць.
77 👁