Старонка 11
◀ / 200 ▶
АТТАПЛІВАЦЬ (адтопліваць) дзеясл., -ю, -еш, перах., незак. Адтопліваюць кіслае малако на тварог (у печы). АТТОПЛІНАЯ (адтопленае) дзеепрым. ад адтапіць (гл.). Нашы ўсе любюць аттопліная (малако). АЦЕСЬЛІВЫ прым. Нявыпечаны, сыраваты (хлеб, булка). Параўн.: цеста. Прынясьлі нейкага ацесьлівага буханку (хлеба). АЦІЛЯКАВАЦЦА (аცяляквацца) дзеясл., -юся, -ешся, незак. Надта марудзіць, абыякава, нядбайна адносіцца да справы. Дужа ж не ацяляквайся, а скарэй прыхадзі (арф.). АЦСАДЗІЦЬ (адсадзіць) дзеясл., -дж-у, -дз-іш, перах., зак. 1. Пасадзіць асобна ад іншых (пра чалавека). 2. Аддзяліўшы ад групы, пасадзіць у другое месца (аб расліне). 3. Аддзяліць (ад маці), змясціць у іншае памяшканне (аб маладых жывёлах). 4. Пасадзіць другі раз (там, дзе загінула расліна). Посьлі марозу ацсадзіла гуркі. 5. Перан. Адбіць. Ацсадзілі нялёхкія й памёр. АЦСКОЧЫЦЬ (адскочыць) дзеясл., -у, -ыш, неперах., зак. Адскочыць (у розных значэннях). АЦСКОЧЫЦЬ. Вельмі хутка збегаць, схадзіць ці з'ездзіць куды-небудзь, адарваўшыся ад занятку. У абет ацскочыў у Рафалаў—папірос. АЦСКОЧЫЦЬ. Ссесціся, збегчыся (аб малаку). Гэта ш трэба—ацскочыла малако. Параўн.: у рускай мове свернуться. АЦЬСЕСЬЦІ (адсесці) дзеясл., адсядзе, неперах., зак. Збегчыся, адскочыць (гл. 3). Ужываецца толькі з назоўнікам малако. Мусіць, было (малако) кіславатае, бо дужа адсела (арф.). АЦЬСЕЙІЦЦА (адсеяцца) дзеясл., -юся, -ешся, зак. Гл. аცьсейіць (1). АЦЬСЕЙІЦЬ (адсеяць) дзеясл., -ю, -еш, перах., зак. 1. Пасеяць, закончыць сяўбу (чаго-небудзь). 2. Пасеяць другі раз (на той глебе, дзе было ўжо штонебудзь пасеяна, але загінула). Летась ацьсейілі ячмень і пасьпеў. БАВІЦЦА дзеясл., -люся, -ішся, незак. Затрымлівацца (дзе-небудзь). Чаго ты бавіўся там? Параўн.: На кватэры Рыгор не бавіўся. Ц. Гартны, Сокі цаліны, ДВБ, М., 1957, стар. 350.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 200 ▶