АБМУЛІЦЬ дзеясл., -ю, -іш, перах. і без дап., зак. Гл. муліць.
АБМЫЛАК наз., м., р. -лк-а. Астатак змыленага кавалка мыла. Абмылак астаўся, вазьмі сабе брыцца. Гл. змылак.
АБМЫЛАЧЫК (абмылачак) наз., м., р. -чк-а. Памянш. ад абмылак (гл.).
АБОРА наз., ж., р. -ы. Тонкая вяроўка. Ужываецца таксама аборка. Паміж вяроўкай і аборай (аборкай) ёсць адрозненне: вяроўка—тоўстая, абора—больш тонкая.
АБОРАЧКА наз., ж., р. -і. Памянш. ад абора.
АГРЫЗАК наз., м., р. -зк -а. Агрызак (яблыка, грушы).
АГРЫЗАК наз., агульн. Той, хто груба, са злосцю адказвае на заўвагу, параду, агрызаецца, спрабуючы апраўдацца. Тому агрыску нічога ні скажы.
АГРЭЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах. і без дап., зак. Ударыць, сцебануць, стукнуць. Яму ня штука й агрэць чым-нібуць.
АДНАЧЫ. Аднак, ўсё роўна. Пасабі (гл.) парэзаць дровы—адначы ты гуляйіш. Параўн.: укр. одначе.
АДУБЕЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., зак. Надта змерзнуць. Адубелі й рукі, й ногі. Зрабіцца зусім халодным. Даўно буракі сь печы—адубелі ўжо. Параўн.: Еж, бо крупнік адубее. Я. Колас. Памерці. Так і адубеў бедны пат плотам.
АЗАЛЕЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., зак. Змерзнуць, акалець. Хлапец саўсім азалеў. Гл. залець.
АЗЯЛІЦЬ дзеясл., -ю, -іш, перах., зак. Гл. зяліць. Звычайна ўжываецца з назоўнікам галава. Саўсім (дзеці) азялілі галаву.
АЛЕШЫНА наз., ж., р. -ы. Вольха. Зрэдку ўжываецца альха. На Шчаглянцы добрыя алешыны расьлі.
АЛІ злучн. Але. Дровы то ёсь, алі сырыя.
АПАДАК наз., м., р. -дк-а (-дк-у). Плод (яблык, груша), які сам зваліўся з дрэва. Кожны гот апаткаў насушу.
АПАСТЫЛІЦЦА (апастылецца) дзеясл., -юся, -ешся, зак. Пасварыцца, абняславіцца, быць у непрыязных адносінах (з кім-небудзь). За свой язык йіна апастылілась с усімі. Параўн.: У апошні час ён менш пачаў цікавіцца справамі брыгады: яны
79 👁