М. ЯЎНЕВІЧ З ЛЕКСІКІ ВЁСКІ КЛІНЫ АБАГНАЦЬ дзеясл., -ю, -іш, перах., зак. Апярэдзіць, перагнаць. АБАГНАЦЬ. Абараць, акучыць (буракі, бульбу). Ні справіўся ўсёй абагнаць (бульбы). Ужываецца побач з падараць, падагнаць, падакучыць, абараць. АБГАНЯЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах., незак. Гл. абагнаць. АБДУРВАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах., незак. Гл. абдурыць. АБДУРЫЦЬ дзеясл., -у, -ыш, перах., зак. Ашукаць, падмануць па-махлярску. Ці ні абдурылі цябе? Параўн.: у руск. мове обдуть. АБ'ЕДЗЬДЗЯ (аб'еддзе) наз., н., р. -я, зб., мн. няма. Недаедзены жывёлай корм. АБЛЕТНІК наз., м., р. -у, зб., мн. няма. Дровы, нарыхтаваныя к зіме, якія сохлі ўсё лета. Спалілі ўжо ськірту (гл.) аблетніку. Параўн.: летавыя дровы. Трасцяніца Барысаўскага р-на. АБЛІВАКА наз., ж., р. -і, мн. няма. Дождж пры тэмпературы замярзання вады. Цэлы дзень была аблівака — ня выйсьці. АБМЕШВАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах. і без дап., незак. Гл. абмяшаць. АБМІШАЦЬ (абмяшаць) дзеясл., -ю, -еш, перах. і без дап., зак. Крыху дадаць (чаго-небудзь, звычайна мукі) і змяшаць разам. Абмішала трохі мукой (мякіну). Вёска Кліны ўваходзіць у Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁