Матэрыялы для слоўніка народна-дыялектнай мовы (1960)

 ◀  / 200  ▶ 
ЧАСТАКЕ'ЦІНА наз ж., p. -ы. Сук, прут (з плота). Частакёцінай апіразаў (гл.), Ніводнай частакёціны за зіму ні прапала. У гэтым значэнні ўжываецца частаколіна (гл.). ЧАСТАК07І наз., м., p. -y (-a). Toe, што i частакёт (гл.). Ужб саўсім згніў частакол. ЧАСТАК07ІІНА наз., ж., p. -ы. Toe, што i частакёціна (гл.). ЧАСЬЦЯКО'М (часцяком) прысл. Часта. Часьцяком лі йвана (ляснік) стайіць машына. Наша (дачка) часьцяком прыходзіць з Магілёва. ЧУНЬ наз., м., p. -я. Адз. лік ад чуні (гл.). ЧУНГ наз., p. -еў (-ёй). Лапці, сплеценыя з тонкіх вяровак, a таксама сшытыя ca скуры. Чуні біс калоткі ні спляцёш. Пяньковыя чуні дбуга насілісь. Цяпер такога абутку не носяць. ЧЫКІРДА' назж., p. -ы. Toe, што i кавіла (гл. кавіла2), каза (гл. каза2). ЧЬГМСЯ злучн. Чым. Звычайна ўжываецца ў складаным сказе. Чымся столькі ажыдаць, луччы самой схадзіць. Луччы саўсім быць біз гаспадара, чымся c такім мушчынам. Ужываецца таксама чым. ШАРУ'Н наз.у м., p. -ў (-a)y мн. няма. Цвёрды покрыў на снезе, які звычайна ўтвараецца пасля адлігі. Крэпкі шарун—на кан-і можна ёхаць. Зімби у школу па шаруну ходзюць. Параўн,: шарпак, шарон у «Русско-белорусском словаре». ШАРУНО'К наз., м., p. -нк-а, мн. няма. Памянш. ад шарун (гл.). ША'РЫЦЬ дзеясл., -у, -ыш, неперах., незак. Гл. апшарыць. Шарылі ўсюды. ШВЕ'ЙКА наз., ж., р. 4. Швачка, краўчыха. Луччы німа быць швейкай. Дборай швёйцы ўсігда нясуць (шыць). Побач ужываецца партніха. ШВЭ'НДАЦЦА дзеясл., -юся, -ешся, незак. Хадзіць без асаблівай патрэбы, бадзяцца, цягацца. Чужыя хлапцы пад вёчар тут швэндалісь—мусіць, йіх гэта работа. Параўн.: Цэлую раніцу не было чаго рабіць. Сімон швэндаўся па двары. Э. Самуйлёнак, Будучыня, ДВБ, М., 1947, стар. 55. ШКО'ДА 1 прысл. у значэнні выказніка. Шкада. Хату прадаваць ўсё шкода
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дббрай, дбўга, зімбй, зімў, лбткі, лўччы, мбжна, нясўць, нівбднай, прыхбдзіць, пянькбвыя, стблькі, хбдзюць, частакбл, частакбліна, частакеціна, часцякбм, часьцякбм, шарунок, шарунў, шарўн, шарўн—на, швэндалісь—мўсіць, швэндацца
8 👁
 ◀  / 200  ▶