ШКОДА наз., ж., p. -ы, мн. няма. Псаванне, пашкоджанне, страта. Стада/ ў лес, a йіна (карова) назат i ў шкоду, у клёвір. Чыё п то парасяты столькі шкоды надзёлалі?
ШКУТ наз.у м.у p. -d. Невялікі кавалак, абрэзак, шматок тканіны. Шкут ат кофты астаўся. Ca шкутбу можа што й шшыю.
ШКУТОК наз.9 м.у p. -тк-й. Памянш. ад шкут (гл.). Кбжны шкуток хаваю.
ШКУЦЬЦЯ наз.у н., p. -я, зб. Рыззё, абноскі, абрэзкі. Шкуцьця сабралась многа. V шкуцьці чулкі знашла.
ШЛІЯ (шляя) наз., ж., p. -i. Паўшоры. Ужываецца побач з падузы (гл.).
ШЛУНЬНЯ (шлунне) наз., н., p. -я., адз. няма. Ужываедца звычайна ў праклёнах, a таксама калі выказваецца гнеўнае абурэнне на каго-небудзь, хто сваімі дзеяннямі «выцягнуў шлунне» (з другога) — выматаў сілы, выцягнуў вантробы. Кап зь ягб шлуньня павыцягавала. За мёсіц усё шлуньня зь мянё выцігнуў.
ШНЫРЫЦЬ дзеясл., -ыш, -ыць, неперах., незак. Хутка хадзіць, аглядаць адно месца за другім, каб знайcui што-небудзь. Шнырылі пат кожным кусьцікам (шукалі баравікоў).
ШТАНДАРА наз., ж.у p. -ы. Кароткая, тоўстая шула (звычайна дубовая ці сасновая). Штандары ўкопваюцца ў зямлю, i на іх ставіцца будыніна, печ. Вбсім штандар пат хату прывязьлі. Штандара (пад печчу) асёла —- й комін трэснуў.
ШУПІК наз., м., p. -а. 1. Варанае яйка з пабітай шкарлупой. Шупікам у біткі ні гуляюць. 2. Перан. Слабое што-небудзь. A ўжо шупік у яго, a ня сёрца.
ШЧАГЛА наз., ж.у p. -ы. Журавель (студні). Шчагла ро́ўная зь ліпай. Усё згарэла, й шчагла (y вайну). Параўн.: у «Толковом словаре» В. Даля, щегла — дерево, бревно, лесина, лестница в одно бревно; шчагла—Лубяны Бялыніцк. р-на, Зарэчча Шклоўск. р-на; шчогла—Зубава Бялыніцк. р-на. У іншых раёнах мае розную назву: ПРУГЛО (Труханавічы, Падлужжа Слуцк. р-на, М. Грозава Капыльск. р-на, Жабін Старобінск. р-на), KO-
39 👁