Старонка 57
◀ / 200 ▶
цярэбюцца. 2. Гл. цірабіць (1). Яловая вяршына цяшка цярэбіцца. Але часцей: яловую вяршыну цяшка цірабіць. ЦІРАБІЦЬ (церабіць) дзеясл., -бл-ю, -б-іш, перах. і без дап., незак. 1. Высякаць (хмызняк), ачышчаць (верхавіну ад сучча, капусту ад лісця). Мікалай і летась кусты на лагу цірабіў. 2. Часаць, чухаць. Што ты ўсё сваю сьпіну цярэбіш? 3. Лупцаваць, біць. Заперлі ў сенцы й давай там цірабіць (сабаку). 4. Перан. Рэзка гаварыць, выказвацца (звычайна крытыкаваць). Сьпірва ні хацеў выступаць, а посьлі й стаў праўду ў вочы цірабіць. Параўн.: церабіць у «Русско-белорусском словаре»; теребъ у «Толковом словаре» В. Даля — росчист из-под кустарника, зарослей. ЦІШКОМ прысл. Ціха, крадком, незаўважна. Цішком прыхадзілі дамой (з лесу). Другі цябе цішком укусіць. ЦУГЛЯНКА наз., ж., р. -і. Аброць з цуглямі. ЦУРКА наз., ж., р. -і. Самая малая колькасць (чаго-небудзь). Хаця п цурка дроў была — й то не. Ні цуркі сена ўжо німа. ЦЯЖОК наз., м., р. -жк-а. Пастронак. Тады й цішка ні было ш чаго зьвіць. ЦЯХ (цяг) наз., м., р. -а. Мн. лік цягі. Тое, што і цяжок (гл.). Увізаў вос цягам. ЧАЛЕСЬНІК (чалеснік) наз., м., р. -а (-у). Пярэдняя частка печы, дзе дым выходзіць у комін. Ніскі чалесьнік. У чалесьніку высьміх (гл.) суп. Параўн.: чалешнік. Трасцяніца Барысаўскага р-на. ЧАРЭНЬ наз., ж., р. -і, мн. няма. Верхняя частка печы (блізка каля коміна), якая найбольш награецца. На чарэні як бачыш высыхлі (яблыкі). Параўн.: чэрань. Трасцяніца Барысаўскага р-на. ЧАСТАКЕТ наз., м., р. -у (-а). 1. Плот, пляцень з тонкіх сукоў, прутоў. Аснова плота (тры жэрдкі, прыбітыя да слупкоў — унізе, уверсе і пасярэдзіне) пераплятаецца сукамі (пераважна яловымі), прутамі (альховымі, бярозавымі). Сьнех роўны ш частакетам. Сядзіць (сарока) на частакеці й шчабечыць. 2. Сучча, пруты, якімі гародзяць плот. Націрабілі з вос яловага частакету. У гэтым значэнні ўжываецца частакол (гл.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 200 ▶