ЧАСТАКЕЦІНА наз., ж., р. -ы. Сук, прут (з плота). Частакецінай апіразаў (гл.). Ніводнай частакеціны за зіму ні прапала. У гэтым значэнні ўжываецца частаколіна (гл.).
ЧАСТАКОЛ наз., м., р. -у (-а). Тое, што і частакет (гл.). Ужо саўсім згніў частакол.
ЧАСТАКОЛІНА наз., ж., р. -ы. Тое, што і частакеціна (гл.).
ЧАСЬЦЯКОМ (часцяком) прысл. Часта. Часьцяком лі Йвана (ляснік) стайіць машына. Наша (дачка) часьцяком прыходзіць з Магілёва.
ЧУНЬ наз., м., р. -я. Адз. лік ад чуні (гл.).
ЧУНІ наз., р. -ёў (-ёй). Лапці, сплеценыя з тонкіх вяровак, а таксама сшытыя са скуры. Чуні біс калоткі ні спляцёш. Пяньковыя чуні доўга насілісь.
Цяпер такога абутку не носяць.
ЧЫКІРДА наз., ж., р. -ы. Тое, што і кавіла (гл. кавіла), каза (гл. каза).
ЧЫМСЯ злучн. Чым. Звычайна ўжываецца ў складаным сказе. Чымся столькі ажыдаць, луччы самой схадзіць. Луччы саўсім быць біз гаспадара, чымся с такім мушчынам. Ужываецца таксама чым.
ШАРУН наз., м., р. -у (-а), мн. няма. Цвёрды покрыў на снезе, які звычайна ўтвараецца пасля адлігі. Крэпкі шарун—на кані можна ехаць. Зімой у школу па шаруну ходзюць. Параўн.: шарпак, шарон у «Русско-белорусском словаре».
ШАРУНОК наз., м., р. -нк-а, мн. няма. Памянш. ад шарун (гл.).
ШАРЫЦЬ дзеясл., -у, -ыш, неперах., незак. Гл. апшарыць. Шарылі ўсюды.
ШВЕЙКА наз., ж., р. -і. Швачка, краўчыха. Луччы німа быць швейкай. Добрай швейцы ўсігда нясуць (шыць). Побач ужываецца партніха.
ШВЭНДАЦЦА дзеясл., -юся, -ешся, незак. Хадзіць без асаблівай патрэбы, бадзяцца, цягацца. Чужыя хлапцы пад вечар тут швэндалісь—мусіць, йіх гэта работа. Параўн.: Цэлую раніцу не было чаго рабіць. Сімон швэндаўся па двары. Э. Самуйлёнак, Будучыня, ДВБ, М., 1947, стар. 55.
ШКОДА прысл. у значэнні выказніка. Шкада. Хату прадаваць ўсё шкода.
75 👁