Старонка 56
◀ / 200 ▶
ХЛОП наз., м., р. -а. Клан, пыж. Скрутак пакулля, ваты, паперы, якім забіваюць зарад у паляўнічай стрэльбе. Аш хлоп задыміўся. Хлоп с пакульля. Параўн.: ... паляўнічыя кладуць у патрон ватныя пыжы. «Звязда» за 26/IX 1959. ХРАПНУЦЬ дзеясл., -у, -еш, зак. Імгненна зламаць (зламацца). Храпнуў частакёціну (гл.) ды ў ягó (сабаку). Сук храпнуў — і скалечыўся хлапец. ХТОКАЛА наз., агульн., р. -ы. Той, хто пытае пра штонебудзь, хоць да гэтага і сам мае непасрэднае дачыненне; звычайна ўжываецца ў дыялагах.— Хто разьбіў стакан? — Хтокала (г. зн. той, хто пытае). Ужываецца таксама хтоцкі (гл.). ХТОЦКІ наз., агульн., р. -ага. Тое, што і хтокала (гл.).— Хто ні прачытаў кнішкі? — Хтоцкі. ХУКАЛКІ і ХУКАЎКІ наз., -ак (-ав-ак). Клубы пару з роту пры нізкай тэмпературы. У хаці хукалкі — тапіць трэба. ХУКАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, незак. Выдыхаць цёплае паветра праз складзеныя ў трубку губы; напрыклад, хукаюць у рукі, калі ім холадна. Вада золкая (гл.) — толькі хукайіш у рукі. ЦАЛІК наз., м., р. -а, мн. няма. Снег (звычайна глыбокі), па якім не працёрта дарога. Цалік па бруха каню: йдзець-йдзець і станіць. Усю дарогу цалік. ЦАПУ-ЛАПУ прысл. Хутка і абы-як, не прадумана (рабіць што-небудзь). Сьпірва (гл.) сядзіць рукі склаўшы, а посьлі ўжо цапу-лапу. Цапу-лапу — й сабралась. ЦАЎЁ наз., н., р. -я. Ручка ў некаторых прыладах. Разьмішала соду цаўём (ложкі). Асталіся толькі вілкі з сукаватым цаўём (арф.). ЦЕПІРСІ (цеперся) прысл. Даўно, дужа доўга. Хаты йішчэ ні зрубіў, а цепірсі ўзяў лес. Цепірсі жджом цябе. Параўн.: Ці цеперся носіцца Юзік з сваім намерам. К. Крапіва, Выбр. тв., М., 1947, стар. 206. ЦІКАВАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах. і без дап., незак. Уважліва сачыць, пільнаваць, наглядаць. Доўга цікаваў у кутку й — цап! (кот злавіў мыш). Цікавалі за йім — і папаўся. ЦІРАБІЦЦА (церабіцца) дзеясл., -бл-юся, -б-ішся, незак. 1. Часацца, чухацца. Пірад дажджом куры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 200 ▶