Матэрыялы для слоўніка народна-дыялектнай мовы (1960)

 ◀  / 200  ▶ 
біцца. ТонкІ, з упалымі ад голаду, знясілення бакам! (пра жывёлу). ПІРАХЛЯ'БІЦЦА (перахлябіцца) д з е л с л -іцца, зак. Рэзка патанець ад голаду, знясілення (пра жывёлу). Дужа пірахлябіўся (конь) з дарогі. ПЛО'ЙМА наз., ж., р.-ы. Зборышча, вялікая колькасць чаго-небудзь. Хлапцбу цэлая плойма сабралась. Параўн.: Яны (нямецкія бамбардыроўшчыкі) ішлі вялікімі плоймамі. К. Чорны, Раманы i аповесці, ДВБ, M., 1951, стар. 526. ПЛЯВУ'ЗГАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Гаварыць лішняе, непатрэбнае (пра што-небудзь), «малоць языком», разводзіць плёткі. Плявузгая на чалавёка німавёдама што. ПСУДБІГАМ (подбегам) прысл.. Вельмі хутка ісці, месцамі нават бегчы трушком. Я за йімі ўсё подбігам i подбігам, аж да Галбучына. ПО'КЛАТ (поклад) наз., м., p. -y (-a). Яйка, якое пакідаецца ў гняздзе, дзе нясуцца куры. ПРА'СЛА наз., н., p. -а. Частка плоту паміж слупкамі, каламі—ад аднаго (слупка, кола) да другога. ПРАЦЬ дзеяслпяру, пярэш, перах. i без дап., незак. Ужываецца рэдка. Параўн.: пральня, прачка. Звычайна пяруць палатно, бялізну, калі яе мыюць на рэчцы i б'юць пранікам. Гэта бяльлё трэба добра праць, бо заношана. Параўн.: праць (y гэтым значэнні). Смародзінка Крупскага р-на, B. Негнавічы Барысаўскага р-на; старажытнаруск. пьратиу— давіць, таптаць, мыць; польск. ргас'—мыць (бялізну). ПРАЧУХА'НКА наз., ж., p. -i. Пераважна ўжываецца ва ўстойлівым словазлучэнні даць прачуханкі— набіць, адлупіць, пакараць за што-небудзь. Кап даваў прачуханкі, ні былі п такія балаўныя (дзеЦі). ПРО'ЛУПКА (пролубка) наз., ж., p. -i. Палонка (на рацэ). Лайнб (гл.) ў пролупку й пашлб з вадой. Параўн.: руск. прорубь. ПРО'МІЦЦЮ (промеццю) прысл. Вельмі хутка, імгненна, з рэзкімі рухамі. Ужываецца звычайна з дзеясловамі руху: выскачыць, выбегчы, пабегчы, кінуцца, панесціся i інш. Проміцьцю выскачыў c хаты. Параўн.: руск. стремглав
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, галбўчына, гбладу, дўжа, занбшана, пбдбегам, пбдбігам, пбклад, плявузгаць, поклат, прасла, прачуханка, прблупку, прбмеццю, прбміцьцю, пролупка, проміццю, пьратй, пірахлябіцца, хлапцбў
11 👁
 ◀  / 200  ▶