ПАЛАНКІ наз., р. -ак, адз. няма. Малыя начоўкі, у якіх звычайна палаюць тоўчаныя крупы.
ПАЛАХАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., зак. Гл. лахаць. Трохі палахаў нейдзя ды й прыбех.
ПАЛЭПАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах. і без дап., зак. Гл. лэпаць. Палэпаў у століку й ні нашоў (нажа).
ПАМОСТ наз., м., р. -а (-у). Тое, што і мост (гл. 2).
ПАНТОПІЛЬ (пантопель) наз., м., р. -пл-я. Вязаны лапаць з тоўстых пяньковых ці ільняных нітак. Даўно ўжо пантоплі ня носюць. Параўн.: у «Словаре белорусского наречия» И. Носовича пантопель — туфель (стар. 392).
ПАПІКАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах. і без дап., незак. Упікаць, дакараць. Ужо сколькі разоў папікаў мне грошы. Побач ужываецца папракаць (гл.), упікаць. Параўн.: Ён папікае мяне хлебам, адзежаю... Я. Колас, Зб. тв., т. VI, ДВБ, М., 1952, стар. 367.
ПАПІРАШКА наз., ж., р. -і. Вялікая ёмкая палка, якой можна моцна ўдарыць. Такога каня толькі папірашкай падганяць.
ПАПІХАЙЛА наз., агульн., -ы. Бездапаможны чалавек, што нічога не робіць па сваёй волі, якога ўсюды, дзе толькі трэба, пасылаюць рабіць, «піхаюць».
Як жа ш цяшка жыць с такім папіхайлам.
ПАПЛЁТА і ПАПЛЕЦІНА наз., ж., р. -ы. Тонкая (звычайна абчасаная з аднаго боку) жэрдка, якой прымацоўваецца да лат салома страхі; прывязваецца да лат віткамі. Ні хваціла паплёт, а так бы дакрылі.
ПАПРАКАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах. і без дап., незак. Упікаць, дакараць. Побач з папікаць (гл.), упікаць.
ПАРАКОНКА наз., ж., р. -і. Калёсы з дышлем, у якія запрагаюць пару коней.
ПАРОНКІ наз., р. -ак (-к-аў), адз. няма. Дробная бульба, якая звычайна ідзе на корм жывёле. У сенцах марос паронкі прыхваціў. Побач ужываецца свіная бульба, дробная бульба.
ПАРУКАЦЦА дзеясл., -юся, -ешся, зак. Павітацца за руку. Толькі парукаліся й машына пашла. Ужываецца рэдка.
ПАСАБІЦЬ і ПАСОБІЦЬ дзеясл., -бл-ю, б-іш, непе
75 👁