Зьнецікі кінуўся (сабака) пад ногі. Як крыкнуў зьнецікі. Параўн.: Альбо песню якую пачнуць, каб адшыць гаваруна, альбо запытае хто знеціку (М. Лынькоў).
ЗЬНЯВЕРЫЦЦА дзеясл., -уся, -ышся, зак. Страціць давер. Пра чалавека, які часта гаворыць няпраўду, не выконвае таго, што абяцае. Нарэшце ён зняверыцца—яму больш не вераць. Зьняверылась магазіншчыца, дык і ні пытаюсь. Зьняверыцца ня доўга.
ЗЬЯЛЧЭЦЬ (з'ялчэць) дзеясл., -е, неперах., зак. Гл. ялчэць. Зрабіцца ёлкім (гл.). Сыр зьялчэў ужо.
ЗЯЛІЦЬ дзеясл., -ю, -іш, перах., незак. 1. Дурыць, тлуміць, шумець. Ужываецца ва ўстойлівым словазлучэнні зяліць галаву. Цяпер німа каму зяліць галавы. 2. Надакучаць чым-небудзь. Купіў малой канькі, кап ні зяліла галавы. Ні зялі мне галавы.
ЗЯПА наз., ж., р. -ы. Рот, пашча звера.
У тую п зяпу (ваўка) галава ўлезла. Параўн.: у «Толковом словаре» В. Даля зепь—горло, хайло, глотка. Ужываецца побач з ляпа.
ІГЛІЦА наз., ж., р. -ы. Лісце, зелень хваёвых дрэў. Дужа прыглідаюсь, кап ні папала йдзе йгліца (пры перабіранні грыбоў).
ІГЛІЦА. Кантовы драўляны брусок, якім змацоўваюцца дошкі дзвярэй. Ігліца шчыльна ўпускаецца ў дошкі, таму дзверы не перакошваюцца. Доскі йшчэ крэпкія, а йгліцу трэба міняць. Параўн.: ігліца. Смародзінка Крупскага р-на.
ІМЖАКА наз., ж., р. -і, мн. няма. Ад імжыць. Дробны, як пыл, дождж, які нібы праз сіта сее. Імжака трохі йшла з раніцы. Параўн.: руск. морось; у «Толковом словаре» В. Даля мга, мжица, мжичка—мокрый, холодный туман; мокрый снежок с дождём.
ІМШЫЦЬ дзеясл., -у, -ыш, перах. і без дап., незак. Класці мох, атрэп'е паміж бярвення ў цёплым будынку. Мы дык усігда мохам імшылі.
ЙІЛКАТА наз., ж., р. -ы, мн. няма. Ад ялчэць (гл.). У масьлі йілката ёсь. Радзей—ёлкасць (гл.).
КАБАТ наз., м., р. -а. Цёплая куртка без рукавоў. Сама кабат пашыла й нашу.
КАВІЛА наз., ж., р. -ы. І. Мыліца. Посьлі раненьня
78 👁