вайну. Такую ліпку зглуміў (ссек). Гл. глум, глуміць.
ЗДАРОЎКАЦЦА дзеясл., -юся, -ешся, незак. Вітацца пры сустрэчы. Гэты дзірэктар здароўкайіцца с усімі. Гл. паздароўкацца.
ЗДОЛІЦЬ (здолець) дзеясл., -ю, -еш, перах., зак. Здужаць, асіліць. Шэры (пеўнік) здоліў Тэклінага. Ужываецца здужаць.
ЗДУРАВАЦЬ дзеясл., -еш, -е, неперах., зак. Пераважна ўжываецца ў форме прошлага часу, калі шкадуюць аб чым-небудзь, каюцца. Здуравалі ўчора, што ні накрылі бульбы: такі марос. Здураваў, што тут астаўся.
ЗДЫРДЗІЦЦА дзеясл., -дж-уся, -дз-ішся, зак. Памерці. Здырдзіўся стары. Ужываецца рэдка.
ЗІПАЦЬ (зяпаць) дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Моцна крычаць, гарлапаніць, лемантаваць. Гл. зяпа.
ЗЛОМАК наз., р. -мк-а. Чалавек, які не ўмее і не хоча рабіць. А ты што, зломак? Ён й сам ня зломак — прынясёць вады.
ЗМЫЛАК наз., м., р. -лк-а. Тое, што і абмылак (гл.).
ЗНАЧЫЦЬ дзеясл., неперах., незак. Аб выразных прыкметах у жывёлы (звычайна ў каровы), якая скора будзе мець прыплод. Другая (карова) й значыць доўга, ды біс пары ш ня целіцца.
ЗНОСАК наз., м., р. -а. Зусім малое курынае яйка. Зноскі часцей бываюць увосень. Зносак дзіцям зварыла. Курыны зносак, як галубіная яйцо.
ЗОЛКА прысл. Ад золкі (гл.).
ЗОЛКІ прым. Надта халодны. Ад золкай вады й кашаль стаў.
ЗЬГІДЗІЦЦА (згідзіцца) дзеясл., -дж-уся, -дз-ішся, зак. Гл. гідзіцца. Во зьгідзіўся й кінуў есьці.
ЗЬГІДЗІЦЬ (згідзіць) дзеясл., -дж-у, -дз-іш, перах., зак. Гл. гідзіць. Згідзілі дзевак гэтымі мышамі.
ЗЬДЗІВАЦЦА (здзявацца) дзеясл., -ецца, незак. 1. Зрывацца, звальвацца, злятаць (з чаго-небудзь). Каток (гл.) усю дарогу зьдзіваўся (з калёс). 2. Распранацца, раздзявацца.
ЗЬДЗІВАЦЦА -юся, -ешся. Здзекавацца (з каго-небудзь). Зьдзіваліся зь людзей і ўсё (у вайну).
ЗЬНЕЦІКІ прысл. Знянацку, нечакана, раптоўна.
86 👁