паточча не відаць. Пра надта лянівага, гультаяватага чалавека, якому лянота засланяе ўсё ў жыцці.
ЗАПЕЧАК наз., м., р. -чк-а. Драўляны фундамент, на які ставіцца руская печ. Запечак толькі абгарэў. Гл. зачынак.
ЗАПЛІКНУЦЬ дзеясл., -ў, -еш, перах., зак. Ужываецца побач з зашпіліць.
ЗАПУСЬЦІЦЦА (запусціцца) дзеясл., -іцца, зак. Гл. запусьціць (2). Сёліта запусьцілась (карова) усяго на месіц.
ЗАПУСЬЦІЦЬ (запусціць) дзеясл., -шч-ў, -сц-іш, перах. і без дап,. зак. 1. Запусціць. Пакінуць без догляду, нядбайна аднесціся. Запусьцілі грады, ні палолі. 2. Запусціць (карову), не даіць перад цяленнем. Запусьціла ўжо сваю (карову).
ЗАТЛУМА наз., ж., р. -ы. Ад дзеяслова затлуміць, тлуміць (гл.). Мне ні нада гэта затлума. Ну й затлума на маю галаву.
ЗАТЛУМІЦЬ дзеясл., -мл-ю, м-іш, перах., зак. Гл. тлуміць.
ЗАЦУГЛЯЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах., зак. Закілзаць (каня). Ужываецца таксама: закілзаць, замуздаць (гл.).
ЗАЧЫНАК наз., м., р. -нк-а. Фундамент рускай печы (гл. запечак) часта робіцца шырэйшы за печ. Выступ фундамента каля бакавой сценкі печы называюць зачынкам або запечкам, прыпечкам. На зачынку можна сядзець, ляжаць, што-небудзь паставіць.
ЗБРОДАВАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Залазіць у шкоду (пра жывёлу), самавольнічаць, браць без дазволу (пра чалавека). Нехта збродаваў у сундучку—ўсё піравернута.
ЗБРОДЛІВЫ прым. Пра таго, хто збродуе (гл.). Збродлівая карова, дык балабон (гл.) павесілі.
ЗБЫТ наз., м., р. -у. 1. Збыт (тавару). 2. Ужываецца ва ўстойлівым словазлучэнні не даваць збыту—не даваць спакою, бесперастанку турбаваць, перашкаджаць, надакучаць. Куры ні даюць збыту—лезуць у грады.
ЗГЛУМІЦЬ дзеясл., -мл-ю, -м-іш, перах., зак. Перавесці, сапсаваць, знішчыць. Многа лесу зглумілі ў
79 👁