Піман с кавілой хадзіў. Побач з кастыль. 2. Прылада, якой вымяраюць плошчу зямлі (дзве палкі, збітыя (перакладзінай) у форме раўнабедранага трохвугольніка; канец адной палкі служыць за ручку). Кавілу на плечы й пашоў (брыгадзір). Прамерыў кавілой шырыну. У гэтым значэнні ўжываецца чыкірда, каза (гл.).
КАГАЛАМ прысл. Сумесна, разам. Кагалам вос уцягнулі. Нільзя ш разабраць, як кагалам крычаць.
КАЗА наз., ж., р. -ы. Каза (жывёла).
КАЗА. Тое, што і кавіла, чыкірда (гл.). Пірамерылі казой гарот—лішніга німа.
КАЗЁЛ наз., м., р. -зл-а. Казёл (жывёла).
КАЗЁЛ. Грыб з маслена-слізістай шапкай жоўта-карычневага колеру (скурка лёгка здымаецца). Як бачыш вядро казлоў набралі. Фунтаў шэсь казлоў ужо насушыла. Параўн.: лупяк (мн. лупякі). Лукі Карэліцкага р-на; руск. маслёнок; у «Русско-белорусском словаре»—масляк.
КАЗЬЛЯК наз., м., р. -а. Тое, што і казёл (гл. казёл).
КАЛЯНЫ прым. Цвёрды (пераважна аб тканіне, скуры). Каляны каўнер—яно й красівей. На нагу не ўзбіць—такія каляныя бацінкі (арф.).
КАМЛЫЖЖА наз., н., р. -а. Зборны ад камлыжына (гл.). Камлыжжа граблямі разьбівалі (на градах).
КАМЛЫЖЫНА наз., ж., р. -ы. Сухі цвёрды кавалак зямлі.
КАНДЗІБОБІР (кандзібобер) наз., м., р. -а (-у). Ужываецца ў фразеалагічным словазлучэнні хадзіць кандзібоберам, што азначае: быць вельмі задаволеным чым-небудзь, празмерна ганарыцца гэтым, задавацца. Ды ён умея хадзіць кандзібобірам.
КАНЕШНА (канешне) пабочн. слова і сцвярджальная часціца. Вельмі шырока ўжываецца ў значэнні вядома, зразумела, бясспрэчна, безумоўна. Параўн.: руск. конечно.
КАНЧАНІ (канчане) наз., р. -ань (-аняў). Жыхары з канца вёскі. Канчані ўсігда пазьней прыходзюць (на вечарынку).
КАПАНІ дзеясл. Форма загаднага ладу II асобы. Усюды капані нагой—і бульбіну знайдзіш.
КАПАНІ наз., р. -еў (-ей). Сані, у якіх палазы не гну
88 👁