Старонка 23
◀ / 200 ▶
словаре» — восець, асець, сушня і ёўня. Ужываецца толькі ёўня. ЖАЛІЦЦА дзеясл., -юся, -ішся, незак. Скардзіцца. Езьдзіла ў Бялынічы жаліцца за пеньсію. Жалілісь усе на таго брыгадзіра. ЖВАКА наз., ж., р.-і, мн. няма. Жвачка (у жвачных жывёл). Прышла с поля (карова) й нешта жвакі ня жвець. Параўн.: жуйка. Г. п. Гарадзішча Брэсцкай вобласці; жуйка — загорнуты ў тканіну пажаваны хлеб з цукрам, які даюць ссаць малому дзіцяці. Апечкі Стаўбцоўскага р-на. ЖЖАЛІЦЦА (зжаліцца) дзеясл., -юся, -ішся, зак. Пашкадаваць, спачувальна аднесціся да каго-небудзь і дапамагчы яму. Жжаліўся нат хлопцам і купіў касьцюм. ЖМІНДА наз., агульн., р. -ы. 1. Той, хто плявузгае, разводзіць плёткі. Жміндзі гэтай нільзя верыць. 2. Жміндай таксама называюць скупога чалавека. Такая жмінда й сама ня зьесь, і дзіцям ні дась. ЖМІНДАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Плявузгаць, распаўсюджваць плёткі, абгаворваць. Толькі й ведая хадзіць па хатах ды жміндаць. ЖМУТ наз., м., р.-а. Жмут (сена, травы, саломы і інш.). ЖМУТ. Надта скупы, прагны чалавек, скнара. Такога жмута йішчэ ні бачыў. У гэтага жмута ні прасі. Параўн.: руск. жмот. ЖЫВІНЬКА (жывенька) прысл. Форма ацэнкі ад жыва. Жывінька зьбегай у магазін. ЖЫГНУЦЬ дзеясл., -е, неперах., зак. 1. Бліснуць (аб маланцы, агні). Як жыгніць (маланка) — аш страшна. 2. Вельмі хутка скочыць, прабегчы, знікнуць. Жыгнуў лі мяне й як растаў. ЖЭРДЗІНА, ЖАРДЗІНА, ЖАРДЗІНА наз., ж., р. -ы. У плоце. Ужываецца часцей, чым жэрдзь (гл. 1). ЖЭРТКА (жэрдка) наз., ж., р. -і. Невялікая жэрдзіна (гл.). За хатай жэрткі нехта пабраў. ЖЭРЦЬ (жэрдзь) наз., ж., р. -і. 1. Жэрдзь (у плоце). 2. Тоўстая, моцная жэрдка, якой уціскаюць воз сена, снапоў, саломы і інш. У нас жэрць — гэта, што вос уціскаюць. Параўн.: парубень. Трасцяніца Барысаўскага р-на; рубель у «Русско-белорусском словаре»; у К. Крапівы: Дык ён (сабака)...
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 200 ▶