Старонка 24
◀ / 200 ▶
чуць не на самы воз ускочыў, лапамі за рубель ухапіўся (Зб. тв., т. 1, ДВБ, М., 1957, стар. 154). ЗАБАРСАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах., зак. Уцягнуць у лапаць абору. ЗАБАРСЬНЯ наз., ж., р. -і. Зачэпленая за вушкі і перакладзеная накрыж абора, якой падвязваўся лапаць да нагі. Німа за што забарсьню зачапіць. ЗАВАЛІНА наз., ж., р. -ы. 1. Прызба, земляны насып для ацяплення будынка (хаты, варыўні). Заваліны йшчэ ні апкопаны. ЗАВАЛІН наз., агульн., р. -ы. Перан. Той, хто толькі ляжыць і нічога не хоча рабіць. Ну й завалін жа ён—толькі сьпіць і ўсё. ЗАВІДЛІВАСЦЬ наз., ж., р. -і, мн. няма. У яго завідлівасьці многа. Гл. завідлівы. ЗАВІДЛІВЫ прым. Зайздросны, зайздрослівы. Завідлівы чалавек увесь бы сьвет забраў. Завідліваму ўсё мала. ЗАВІРТА (заверта) наз., ж., р. -ы. Вяроўка, якой прывязваюць аглоблі да пярэдніх капылоў саней. Пяньковых завіртаў на паўзімы хапіла. ЗАВЯДЗЁНКА наз., ж., р. -і., мн. няма. Мясцовая традыцыя, звычай (так заведзена рабіць што-небудзь). Цяпер ужо завядзёнка такая: спраўляюць вечар, як хто йдзець у салдаты. ЗАГНЕТ наз., м., р. -у(-а). Пярэдняя частка печы, насупраць коміна. На загнеці бульба акалела. Ня можыць ужо сама падняць (чыгун) на загнет. ЗАДЖГАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., зак. Гл. джгаць. (2). Хутка, лёгка пайсці. Так заджгаў, што й ні дагоніш. ЗАДЗІНКА наз., ж., р. -і. Невялікая драбінка, якую прывязваюць да саней (ззаду), каб зручней было сядзець і больш накласці чаго. Задзінку нехта ўзяў. Біз задзінкі гэта ні йізда. ЗАЗЕЛА наз., агульн., р. -ы. Ад дзеяслова зяліць (гл.). Пра таго, хто зеліць галаву. Гэта зазела ўжо прышла—спакою ня будзіць. ЗАЗІМЛІВЫ прым. Пра жывёлу (пераважна пра карову), якая цяжка пераносіць зіму, марозы і выходзіць на вясну худая, слабая. Бурая й малака добра давала летам, алі (гл.) дужа зазімлівая была. Параўн.: зазімісты. Г. п. Гарадзішча Брэсцкай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 200 ▶