Старонка 22
◀ / 200 ▶
Ёсць яшчэ малако ранішняе і вячэрняе (гл.). Дзённая (малако) ськісла й німа чым забяліць. ДЗІРВЯШАК (дзеравяшак) наз., м., р. -а. Адз. ад дзеравяшкі (гл.). ДЗІРВЯШКІ (дзеравяшкі) наз., р. -ак. Абутак на драўлянай падэшве. Рабілі дзеравяшкі звычайна са зношаных чаравікаў, ботаў. Па гразі ў у дзірвяшках было добра. Ужываецца таксама клумбы (гл.). Цяпер дзеравяшак не носяць. ДЗІЧКА наз., ж., р. -і. Дзічка (яблыня, груша). Сёліта дзічка саўсім ні цьвіла. ДЗІЧКА. Бародаўка, невялікі цвёрды («дзікі») нарост на скуры. Усё рукі ў дзічках. Дзічка на барадзё вырасла. ДЗЫБАТЫ прым. Цыбаты, высокі ростам і тонкі. На такога дзыбатага касьцюм хоць заказавай. Гл. выдзыбацца. ДЗУГАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Глуха стукаць, бухаць. На вуліцы ўсю ноч коні дзугалі (капытамі). Чула, як нёхта дзугаў па дварэ. ДЗЯБЁЛЫ прым. Моцны, дужы, здаровы. Старык ішчэ дзябёлы. Абодвы дзябёлыя — адзін аднаму ні паддасца. Анюцін дзябёлы хлопчык. Параўн.: руск. дебелый — полный, упитанный; толстый, большой и грубый. «Словарь русского языка», выд. АН СССР, т. I, М., 1957. ДЗЯТЛІНА наз., ж., р. -ы, мн. няма. Дзікая канюшына (цвіце кветкамі белага колеру). На гумнішчы дзятліны с ахотай паскубая (конь). Параўн.: Дзяцельнік выпускаў белы мёд. Ц. Гартны, Сокі цаліны, т. I, М., 1957, стар. 301. ЁЛКАСЬЦЬ (ёлкасць) наз., ж., р. -і, мн. няма. Ад ёлкі (гл.). Ёлкасьці ня чую. Часцей — йілката (гл.). ЁЛКІ прым. Такі, які страціў пачатковы прыемны смак ад доўгага захоўвання, з рэзкім прысмакам горасці. Лёташнія сала саўсім ёлкая — ёсьці нільзя. ЁМКА прысл. Ад ёмкі (гл.). ЁМКІ прым. 1. Зручны, прыстасаваны. Ёмкі вілашнік (гл.). 2. Добры, прыстойны. Ёмкі хлопіц нашоўся (жаніх). С Пушчы прывёс ёмкі вос дроў. ЁЎНЯ наз., ж., р.-і. Параўн.: у «Русско-белорусском
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 200 ▶