Старонка 21
◀ / 200 ▶
Дрэвак у печы насушыла. Усё дрэўкі згарэлі. Адз. дрэўка. ДРЫГАЦЦА дзеясл., -юся, -ешся, незак. Гл. дрыгаць (1). Як стаў дрыгацца й вырваўся (парасяці). ДРЫГАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Звычайна дрыгаюць нагамі. За пярэднія (ногі) дзяржым, а йіна (свіння) заднімі дрыгаць. Зайдзіцца й нагамі дрыгая (дзіцяці). ДРЫГАЦЬ. 1. Дрыжаць, здрыгвацца. Ноччу часта дрыгая хлапец. Ат холаду аж дрыгаў. 2. Перан. Палохацца, баяцца. Ня дрыгай, трус! ДУБЕЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Зябнуць, мерзнуць. Дубеў ноч на марозі. Гл. адубець. ДЭБАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Ісці малымі крокамі (пра чалавека старога ці слабога здароўем). Старая ўжо, чуць дэбая. Куды ты дэбайіш? ДЭНАЧКА наз., н., р. -а. Памянш. ад дэнка (гл.). Сьвежая (малако) стайіць у шкафчыку, дэначкам накрыта. ДЭНКА наз., н., р. -а. Дошчачка, кавалак фанеры, на якой звычайна рэжуць, крышаць што-небудзь (мяса, сала, цыбулю і інш.), дэнкам накрываюць пасуду (гарлач, банку). Вот гэта дэнка ўжо даўно жывець (даўно зроблена). ДЖГАЦЬ дзеясл., -ае, перах. і без дап., незак. Кусаць (звычайна пра насякомых — камароў, аваднёў, сляпнёў, пчол). Як сталі джгаць (пчолы), дык ні знаў, куды дзівацца. ДЖГАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Лёгка, хутка ісці. Йшчэ цемнінька некуды джгаў. ДЖМУХНУЦЬ дзеясл., -е, неперах., зак. З шумам успалыхнуць, шугнуць, успыхнуць, загарэцца. Лінула кірасіну, дык як джмухнуў: чуць біз вачэй ні асталась. ДЖМУХНУЦЬ дзеясл., -у, -еш, неперах., зак. Ударыць, стукнуць, агрэць (у твар, у вуха). І сам ні зная, хто яму ў пацёмку джмухнуў. ДЖУГАВЫ прым. Рухавы, жвавы, бадзёры. Джугавы йішчэ конік. ДЖЫГНУЦЬ і ДЖГНУЦЬ дзеясл., перах. і без дап., зак. Укусіць. Гл. джгаць. ДЗЁННАЯ (дзённае) прым. Ужываецца толькі з назоўнікам малако. Надоенае днём, у поўдзень.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 200 ▶