Старонка 20
◀ / 200 ▶
ГУЛА наз. ж., р. -ы. 1. Невялікі драўляны шар. 2. Назва дзіцячай гульні. Гулу, як кола, качаюць і адбіваюць, пераймаюць палкай. Дзеці гулой вакно разьбілі. ГУМНІШЧА наз., н., р. -а. 1. Месца, дзе стаяла гумно. На гумнішчы бульба добрая. 2. Невялікі пляц каля гумна, насупраць варот. На такім гумнішчы ні разьвернісься (з возам). Параўн.: Вось Алесь прычхаў дадому, Стаў на прыгуменні. Я. Колас, Вершы, ДВБ, М., 1946, стар. 142. ГУНЬКА наз., ж., р. -і. Саматканая пасцілка з грубых, тоўстых нітак, якой звычайна зімой накрываюць каня, засцілаюць воз. Параўн.: гунька ў «Словаре белорусского наречия» І. Насовіча. ДАЁНКА наз., ж., р. -і. Пасудзіна, у якую дояць карову. Часцей — драўлянае, з адным вухам вядро. Абруч на даёнцы лопнуў. ДАСУЖЫ прым. Вельмі цікаўны, дапытлівы, якому «ўсюды трэба». У йіх хлопіц дасужы — усюды лазіць. ДАЎГАРУКІ прым. Перан. Пра чалавека, які можа ўзяць, украсці што-небудзь. Ня буць даўгарукі і на цябе ні скажуць. ДОСЬВІТА прысл. На досвітку, досвіткам. Усігда досьвіта ўстаю. Досьвіта сьнех пашоў. Побач ужываецца досьвіткам. Параўн.: Вярнуўся Сцёпка з паходу на досвіце. Я. Колас, Зб. тв., т. VI, ДВБ, М., 1952, стар. 32. ДРАБОК наз., м., р. -бк-а. Невялікі кавалак цукру, солі. Хоць драбок сахару дам дзеваццы. Параўн.: у «Русско-белорусском словаре»—цукар кавалкамі (кускамі). Ужываецца таксама дроп (дроб). ДРАГАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Ляпаць, грукаць. Дзьверцы ўсю ноч драгалі. Нехта драгаўдрагаў у дзьверы... ДРАПАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, незак. Скрэбці, дзерці. Усю ноч (кот) драпаў у вакно. ДРАПАЦЬ. У паніцы, спехам ўцякаць, бегчы. Немцы драпалі ат нас біз агляткі. ДРАХ (драг) выклічнікава-дзеяслоўная форма. Гл. драгаць. Сказала, дык ён драх дзьвярмі й пашоў. ДРЭЎКІ наз., р. -вак. Кароткія дробныя дровы, якімі паляць малую печку (бляшаную ці цагляную).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 200 ▶