ГУЛА'2 наз. ж., р. -ы. 1. Невялікі драўляны шар. 2. Назва дзіцячай гульні. Гулу, як кола, качаюць i адбіваюць, пераймаюць палкай. Дзёці гулби вакно разьбілі. ГУМНГШЧА наз., н., р -а. 1. Месца, дзе стаяла гумноНа гумнішчы бульба добрая. 2. Невялікі пляц каля гумна, насупраць варот. На такім гумнішчы ні разьвёрнісься (з возам). Параўн.: Вось Алесь прычхаў дадому, Стаў на прыгуменні. Я. Колас, Bepшы, ДВБ, M., 1946, стар. 142. ГУ'НЬКА наз., ж., p. -i. Саматканая пасцілка з грубых, тоўстых нітак, якой звычайна зімой накрываюць каня, засцілаюць воз. Параўн.: гунька ў «Словаре белорусского наречия» I. Насовіча. ДАЁ'НКА наз., ж., p. -i. Пасудзіна, у якую дояць карову. Часцей — драўлянае, з адным вухам вядро. Абруч на даёнцы лопнуў. ДАСУ'ЖЫ прым. Вельмі цікаўны, дапытлівы, якому «ўсюды трэба». У йіх хлопіц дасужы — усюды лазіць. ДАУГАРУ'КІ прым. Перан. Пра чалавека, які можа ўзяць, украсці што-небудзь. Ня будь даўгарукі i на цябё ні скажуць. ДО'СЬВІТА прысл. На досвітку, досвіткам. Усігда досьвіта ўстаю. Дбсьвіта сьнех пашбу. Побач ужываецца досьвіткам. Параўн.: Вярнуўся Сцёпка з паходу на досвіце. Я. Колас, 36. тв., т. VI, ДВБ, M., 1952, стар. 32. ДРАБО'К наз., м., p. -бк-а. Невялікі кавалак цукру, coлі. Хоць драбок сахару дам дзёваццы. Параўн.: у «Русско-белорусском словаре»—цукар кавалкамі (кускамі). Ужываецца таксами дроп (дроб). ДРАТАЦЬ дзеясл., -/o, -еш, неперах., незак. Ляпаць, грукаць. Дзьвёрцы ўсю ноч драгалі. Нёхта драгаўдрагаў у дзьвёры... ДРА'ПАЦЬ 1 дзеясл., -ю, -еш, незак. Скрэбці, дзерці. Усю ноч (кот) драпаў у вакнб. ДРА'ПАЦЬ2. У паніцы, спехам ўцякаць, бегчы. Нёмцы драпалі ат нас біз агляткі. ДРАХ (драг) выклічнікава-дзеяслоуная форма. Гл. драгаць. Сказала, дык ён драх дзьвярмі й пашбу. ДРЭ'УКІ наз., p. -вак. Кароткія дробныя дровы, якімі паляць малую печку (бляшаную ці цагляную
Дадатковыя словы
абрўч, бўльба, гулбй, дасўжы, даугарукі, даёнка, даўгарўкі, драббк, драпаць, дрэукі, пашбў, хлбпіц
12 👁