Матэрыялы для слоўніка народна-дыялектнай мовы (1960)

 ◀  / 200  ▶ 
Люльку шукае, а люлька ў зубах. Лысая галава толькі свеціць. Ляжаш не еўшы, устанеш не спаўшы. Маладым хоць у вір—абы нам пір. Малайцу ўсё к ліцу. Матка плача па дзіцяці ад веку да веку, а жонка па мужу—ад рання да вечара. Менш ведает—лепш спіш. На вячэру зловім цяцеру. На вячэру яглы, што так спаць ляглі. На голы кол не паляціць i сакол. На грамніцы трэба, каб было хлеба палавіца, а пошару (кармоў)—траціна. На пакроў мароз—сей пад кустом авёс. Напіўся, што сабакі морду ліжуць. На чужыне i камар загіне. На чужы раток не накінеш платок. Не бойся ліхога, а бойся ціхога. Не дай—не сусед, дай—сабе нет. Не дурак, а ад прыроды так. Не кот Друг чалавека, а сабака, але кот просіць, каб гаспадар што зарэзаў, а сабака просіць, каб што здохл а. Не плюй у карытца, бо мо прыдзецца напіцца. Не тая радзіна, што мяне радзіла, а тая радзіна, што жонку радзіла. Не хацела сабача лапа быць на стале—хай будзе, пад сталом. Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы. Няма мяса—i жаба не прыкраса. Па дурным дурная памяць. Пакуль адзін бок абстрыжэ, дык другі абрасце. Памёр—усё гора адпёр. Панскага роду свінячага заводу. Плач, галасі, а рады не дасі. Поп скамароху не таварыш. Просьба месца мае. Прышоў названы i пайшоў нясланы. Пчала на любую кветку садзіцца. П'яніцу i ў лужыне рай. Рабіцьмеш фільгуючы—заплацяць дзянькуючы. Разумная галоўка, ды ўсаджана нялоўка. Разумная галава, ды дурню прышлася
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеўшы, пяніцу
3 👁
 ◀  / 200  ▶