Галава свабодна i капуста салодна. Глядзіць на паповы сані. Голад—найлепшы кухар. —Голы, збірайся!—-Голы гатоў. Гэты свет i плачучы пераплачаш, а той—i скачучы не пераскачаш. Даволі цалавацца: пара на хлеб старацца. Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, да сямі—пасі, як авечку, тады выйдзе на чалавечка. Добра сытага карміць, a лысага галіць. Добрая сварка ў хаце папраўка. Дождж не дубіна, i я не гліна. Дорага лыжка перад абедам. Дурная галава балець не будзе. Дзе ж дзецца, як вяселле мінецца? Дзе сасна ні стаіць, a ўсё свайму бору шуміць. Дзякуй за полудзень: не сыт, не голадзен. Есць—давіцца, a бяжыць—валіцца. Есць, як чужым ротам. Еж, пакуль рот свеж, бо як пойдзеш да гробу, то з'ясі хваробу. Жаніўся б i сёння, але дзе жонка спаць будзе? Жыць—не мех шыць. Забіў сабаку—брашы сам. За добрым мужам дык i варона жонка, а за кепскім—i княгіня загіне. Зарэж карову—слава* зарэж парсюка—сала. 3 добраю песняю жыць весялей, 3 музыкі хлеб невялікі, а з гулякі— ніякі. I поп крыча для свае здабычы. Каб не мерлі, дык бы i неба п ад-перл i. Каб не плеш, дык i лысы не быў бы. Каб тваё вочы ды ў мой лоб, была б i табе харощая. Калі не даст сала, каб твая сенажаць устала. Красата прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца. —Куды бяжыш, воўча?—Па ўдовіна ды па сіроча. Куды вароне ні ляцець, а ўсё роўна падаль кляваць. Куды ведер, туды i дым. Ласы кусок зной дзе куток. Летні дождж—на сена гной, а на карову лой. Лёгка кінуць, ды цяжка падняць. Ліхам свет не перадышаш. Любщь—не сена касіць
Дадатковыя словы
зясі
1 👁