В. Р А Б К Е В І Ч НАРОДНЫЯ ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАУКІ 1 Ад квасу бог дае красу, ад туку—муку. Адна адной вышай—i ўсе, як мышы. Адно яйцо на два снеданні не раздзеліш. Ад яблыні—яблыка, а ад елкі—шышка. Адзін воўк i за тарою вые. А шчасця з жабіны прыгаршчы! Багатага i хваслівага не разбярэш. Бацька з маткаю парвалі кішэні, дзецям носячы, а дзеці—ад бацькоў крадучы. Без гаспадара i грошы—чарапы. Бліжэй кашуля, чым андарак. Брат брату—сусед i яшчэ далёкі. Будзем мы—будуць i грошы. Бусенькі-бусенькі—i ў мяне i ў цябе нічагусенькі. Быў піўнічым, ды застаўся шчым. Бяда ідзе i прычыну вядзе. Бяздзетнаму i сядун дзіця. Вада з rop—i рыба з нор. Вайна—каму вяроўка, каму дойная кароўка. Вішня—зямля лішня. Вусы—чэсць, a барада i ў казла есць. Вучыцца заўсёды прыгадзіцца. Вымецем памазком, а вывезем вазком. Вяселлю казала i качарга гуляць ад нядзелі да чацвярга. 1 Народныя прыказкі i прымаўкі, якія тут падаюцца, запісаны (арфаграфічна) выпускніком Мінскага педагагічнага інстытута імя A. M. Горкага B. Рабкевічам у апошнія гады галоўным чынам у Kaпыльскім раёне (Мінская вобласць) i Браслаўскім раёме (Віцебская вобласць
4 👁