Рыбака таня корміць. Сабака сабаку i па лапках пазнае. Свінні не да парасят, калі хвост смаляць. Сёння сяк-так, а заўтра з блінамі. Столяр сталяруе—жонка гаруе. Сякі-такі мужчына: абы дровы ды лучына. Таго кусі, чый хлеб ясі. Такая праўда, як сабака сякеру з'еў i дзёгцем запіў. То дождж, то непагода, a ўсё невыгода. Той добры край, дзе хлеба акрай. Трэба дровы—будуйся, трэба хлеб—жаніся. У вочы—катком, а за вочы—кіпятком. У каго ў каліце, той i з панам на куце. У каго ў шкатуле, той i ў тытуле. Упалага не май за прапалага. У піўной i ў бані—усе дваране. Усё роўна ці за адну нагу вісець, ці за дзве целяпацца. У чужым краі толькі ведер зжаліцца. Харошае доўга помніш, а дрэннае век не забудзеш. Хата багата, а гасцей малавата. Хоць без хлеба пасяджу, але ж на мужа пагляджу. Хоць галодны, абы жыццё свабоднае. Хоць за зямлю, абы на зямлю. Хоць малы, але вялікаму лапці падпляце. Хоць чорная папа, абы поўная лапа. Хто бацькоў не слухае, той у пальцы дзьмухае. Хто ходзіць нацянькі, той набівае ногі i траціць дзянькі. Цяжка ўздыханне—далёка каханне. Што старана, то барана. Чакай з воўка толку! Чорнага сакала не вымыеш дабяла. Чым абыякага, дык лепей ніякага, Чым цяжэй, тым даражэй. Чэсць i слава таму прыходзіць, хто ў працы наперадзе ходзіць. Язык гадзіцца на прыказкі, а скура—-на прывязкі. Якая на свінні шэрсць, такая ёй i чэсць. Якая работа, такая i капота (сукенка, адзенне). Якая справа, такая i слава. Як возьме сыць, дык стоячы спіць
Дадатковыя словы
зеў
9 👁