Старонка 17
◀ / 200 ▶
якому-небудзь рэчыву) рэзкі пах, смак. Саўсім хрэн вычхаўся, як пастаяў. ВЭДЗГАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, незак. Неахайна мазаць, размазваць. Цэлы дзень вэдзгаў гэту печку (бяліў). ВЯРХОЎЯ (вярхоўе) наз., н., р. -я, мн. няма. Зрэб'е, ачоскі з абтрэпленага лёну. Цяпер дзеўкі ні знаюць, што такоя вярхоўя. Параўн.: ізрэб'я. Трасцяніца Барысаўскага р-на. ВЯСЛА наз., н., р. -а. Звязак прадметаў, начапаных на вяроўку ці пруток. Ягор цэлая вясла рыбы прынес з Вабіча (рака). ВЯЧОРКІ наз., р. -ак(-аў), адз. няма. Збірацца на вячоркі—гэта збірацца ўвечары рабіць што-небудзь разам. На вячорках, бывала, хто прадзе, хто вяжа (арф.). Як было халодна, дык коні на вячоркі вадзілі (г. зн. пасвілі не ўсю ноч, а толькі з вечара). ВЯЧЭРАШНІЯ (вячэрашняе) прым. Ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам малако. Надоенае ўвечары. Трохі было вячэрашніга малака. Ужываецца таксама вячэрняе. ГАВАРУН наз. м., р. -а. Той, хто любіць пагаварыць, ахвотна ўключаецца ў гутарку. ГАЙНА наз., н., р. -а. Логава (звычайна з саломы), дзе спяць свінні. Парсюк у гайні ляжыць. Прынісла трохі саломы ў гайна. Параўн.: гняздо. Трасцяніца Барысаўскага р-на. 2. Перан. Беспарадак; усё параскідана, не на месцы. Хоць гэта гайна прыбяры сам. ГАЛАПУПКА наз., р. -і. Птушаня, якое не ўсё пакрыта пер'ем, з «голым пупам». Галапупак прынясьлі зь лесу й паглумілі. Радзей—галапуп. ГАЛАШЧОК наз., р. -а, мн. няма. Моцны мароз (часта з ветрам), калі яшчэ не пакрыта снегам зямля. Цэлую нядзелю галашчок пячэць. Такім галашчокам і скаціні цяшка. ГАЛЕНЬ наз., м., р. -льн-я. Змецены, зношаны венік. Двор гальнём луччы месьці, чым венікам. Замяці хату хоць гальнём. ГАЛІЦЦА дзеясл., -юся, -ішся, незак. Квапіцца, гнацца, зайздросціць. Хто галіцца на чужоя, тэй свайго ня будзя мець. Даўней хлопцы галілісь на багацьця. Параўн.: Хочацца і колецца—Лёгка заня-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 200 ▶