Старонка 18
◀ / 200 ▶
воліцца, Дзеўка—крапіва! Ходзяць хлопцы, галяцца. Думкі ж як наваляцца, Ходзіць галава. Я. Колас, Вершы, ДВБ, М., 1946, стар. 158. ГАНЯЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах. і без дап., незак. Ганяць (у розных значэннях). ГАНЯЦЬ. Разорваць (барозны бульбы). У Пушчы (урочышча) тры дні ўдвух ганялі (бульбу). Побач ужываецца: разорваць, разганяць. (гл.). ГАПЕ выклічнікава-дзеяслоўная форма. Роўназначная з гоп, ад дзеяслова гопаць. Карова гапе цірас плот і ў грады. Радзей—гоп. ГАРЭЛІК наз., м., р. -а. Падгарэлая, абвугленая частка бульбіны, якая варылася ў чыгуне (зверху) ці пяклася ў агні. Гарэлікі ськіну, а бульбу січас патаўку. Параўн.: у «Русско-белорусском словаре» прыгарка, прыгар. ГАТКІ (гадкі) прым. 1. Брудны, запэцканы. За тры дні й стаў (мост) гаткі—трэба мыць. Прама за стол з гаткімі рукамі? Ужываецца таксама гразны, рэдка—брудны. 2. Брыдкі, агідны, гідкі (гл.). Нейчы гаткі кот прышоў. 3. Дрэнны, шкодны. Такі гаткі сабака: спацьцішка можа ўкусіць. ГАЦЭ выклічнікава-дзеяслоўная форма. Ад дзеяслова гоцаць (гл.). Сь печы гацэ (кот) на пасьцель. Ужываецца побач з гоц (гл.). ГЕБАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, незак. Ледзь варушыць, кратаць, дакранацца. Посьлі раненьня (у руку) трохі пальцамі гебаў. ГІДЛІВАСЬЦЬ (гідлівасць) наз., ж., р. -і, мн. няма. Ад гідлівы, гідзіць (гл.). ГІДЛІВЫ прым. Гадлівы, грэблівы. Мая Броня дужа гідлівая была. Гідлівы й мухі гідзіцца (гл.). ГІДЗІЦЦА дзеясл., -дж-уся, -дз-ішся, незак. Гадзіцца, адчуваць агіду, гідлівасць (гл.). Ні ўсякі гідзіцца лягушкі. Ужываецца таксама гадзіцца. Гл. гідлівы, гідзіць. ГІДЗІЦЬ дзеясл., -дж-у, -дз-іш, перах. і без дап., незак. Гадзіць, выклікаць гідлівасць, агіду. Як сталі яго гідзіць, дык кінуў есьці. ГІЗАВАЦЬ дзеясл., -у-ю, -у-еш, неперах., незак. Бегаць, насіцца (аб дзецях - падростках). Гізуюць (дзеці) вечар па вуліцы. Дзе гізаваў, там і еш. ГІТКА (гідка) прысл. Ад гідкі (гл.) Гітка там есьці.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 200 ▶