ВЫБАРСАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах., зак. Выцягнуць абору з лапця.
ВЫВАРАЦЬ наз., ж., р. -і. 1. Вывернутае з карэннем дрэва. На Барку нашоў вывараць на воз дроў. 2. Перан. Той, хто многа ляжыць і не робіць. Вот ужо вывараць, а ні чалавек. Вывараць гэта ўвесь дзень ляжыць.
ВЫДЗЫБАЦЦА дзеясл., -юся, -ешся, зак. Выцягнуцца, вырасці вялікім. За гот выдзыбаўся, што й ні пазнаць. Гл. дзыбаты.
ВЫЗЬВІРЫЦЦА (вызверыцца) дзеясл., -уся, -ышся, зак. Надта груба, рэзка, павышаным тонам сказаць. Чаго ты вызьвірыўся так на мяне? Ён то вызьвірыцца на любога.
ВЫЛІВАК наз., м., р. -а. Яйка, знесенае без шкарлупіны. Нешта стала выліўкі несьці (курыца). Вылівак ні магу есьці.
ВЫМІРХАЦЦА (вымерхацца) дзеясл., -юся, -ешся, зак. Прагаладацца, паслабець ад вялікай затраты сілы. Дзіва што—на казьбе вымірхайісься. Параўн.: Зося барджэй забегла ў хату, каб перакусіць, вымерхаўшыся за дзень. Ц. Гартны, Сокі цаліны, т. I, ДВБ, М., 1957, стар. 17.
ВЫНАСІЦЦА дзеясл., -сіцца, зак. Значна знасіцца ад доўгага карыстання (звычайна пра вопратку). Саўсім вынасілісь штаны: трэба купляць.
ВЫНАСІЦЬ дзеясл., ш-у, -іш, перах., зак. 1. Вынасіць. 2. Значна знасіць (пра вопратку). За гот Коля дужа вынасіў касьцюм.
ВЫСЬМІГНУЦЬ (высмегнуць) дзеясл., -е, неперах., зак. Зусім выкіпець (аб страве). Высьмігла бульба. Печ зачыніла, дык суп саўсім высьміх.
ВЫСЬПІТАК (выспятак) наз., м., р. -тк-а. Удар наском нагі (бота, чаравіка). Сабака пад ногі —я высьпіткам яго. Параўн.: руск. пинок.
ВЫТВАРАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, незак. Вырабляць штукі, рабіць што-небудзь незвычайнае, выдзяляцца сваімі паводзінамі, дзеяннямі (пераважна пра адмоўнае). Чаго толькі хлопцы ні вытваралі ўчора. Параўн.: у «Русско-белорусском словаре» вычвараць.
ВЫТВОРА наз., агульн., р. -ы. Той, хто вытварае (гл.). Ну й вытвора быў Адам.
ВЫЧХАЦЦА дзеясл., -ецца, зак. Страціць (уласцівы
79 👁