Старонка 15
◀ / 200 ▶
на канец якога ўзбіваюць вілкі. Вілашнік адгарэў. На вілашніку цэбар вынісьлі. ВІРЛАВОКІ прым. З вялікімі выпучанымі вачыма. Параўн.: лупаты (у гэтым значэнні) у «Русско-белорусском словаре». ВІТКА наз., ж., р. -і. Скручаны, звіты дубец (бярозавы, лазовы). Віткамі звязваюць («васьмёркай») два калы, калі гародзяць плот жэрдкамі, а таксама прывязваюць паплёты (гл.) да лат. Віткі для прывязвання паплёт яшчэ называюць проста дубцамі ці прывязкамі. ВОДДАЛІК прысл. Воддаль, на невялікай адлегласці (ад чаго-небудзь). Пёўні шчапіліся біцца, а ён стаіць воддалік і смяецца (арф.). Ужываецца побач з воддаль. ВОЛАКАМ прысл. Валочачы па зямлі без прыстасавання. Цягнулі (бервяно) цераз вуліцу волакам (арф.). ВОЛЯ наз., ж., р. -і, мн. няма. Воля (свабода). ВОЛЯ наз., н., р. -я. Валле. У курыцы воля пустоя. У волі каменчыкаў многа было. ВОРЧЫК наз., м., р. -а. Брусок з жалезным крукам на сярэдзіне, за які зачэпліваюцца пастромкі. Як ударыў у камінь, дык ворчык зламаўся. Параўн.: каромісла. Трасцяніца Барысаўскага р-на. Ужываецца і валёк (гл.). ВОТВІТКІ (водведкі) наз., р. -ак (-аў), адз. няма. Наведванне жанчынамі парадзіхі (дома). Ідучы ў водведкі, прыносяць падарунак, парадзіха частуе гасцей. ВОТРАНА наз., ж., р. -ы, мн. няма. Абмалочаныя каласы з прымессю дробнай саломы і мякіны. Німа йдзе ссыпаць вотрану. ВОЧАП наз., м., р. -а (-у). Частка збудавання пры студні—жэрдка, за якую прычэпліваюць вядро. Аблідзянеў вочап—ні ўзяцца рукамі. Параўн., вочап. Вайцехова Глускага р-на, Слабада Уздзенскага р-на; саламяно. Асоўшчына Быхаўскага р-на. ВУШАК наз., м., р. -а. Брус аконнай і дзвярной асадкі. Вушакі ў дзьвірах паставілі новыя. Параўн.: Алеся, прыліпшы да маткі, хіснулася разам з ёю і стукнулася галавою аб касяк. Я. Колас, Зб. тв., т. VI, ДВБ, М., 1952, стар. 339.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 200 ▶