Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак (1977). Сшытак 3. М. А. Жыдовіч

 ◀  / 145  ▶ 
кі перахварэлі на дзёр, так часаліся, чырвоныя вочы былі. Граб. ДЗІРЭ'КТАРКА (дзірэктарка) мужч. Дырэктар. Кажуць, учора прыёхаў новы дзірэктарка школы. Узгур. ДЗВЯГА'ЛКА (дзьвягалка) жан. Будынак, дзе знаходзіцца дзвіжок. У нас даўнб дзьвягалка свая, яна дае сьвет i другім вёскам. Кам. ДЗЕТАВО'ДУХА (дзетаводуха) жан. Куранятніца. Вот гаткая дзетаводуха, зусім не глядзіць куранят. P. Ч. ДЗЕ'ТУХА (дзётуха) жан. Квактуха, якая водзіць куранят. Вой, дзётуха зьвяла нёдзе кураняты. P. Ч. ДЗЕРАВЯ'ІІІКІ (дзеравяшкі) толькі мн. Абутак на драўлянай падэшве. Куды ты папёрлася ў дзеравяшках. Нбгі наб'ёш, покуль сходзіш у тую вёску. P. Ч. ДЗЕРВЯНЕ'ЦЬ (дзервянёць) незак. тр. Дранцвець. Сядзёла, покуль ногі не пачалі дзервянёць. Чар. ДЗЕ'РЦІ (дзёрці), -y, -эш; незак. тр. Драць, таркаваць. Заўтра рана пабуджу, панімаяш што, i ты будзяш дзёрці (бульбу), а я буду пячы (бліны).— А як яе дзёрці?— А вот так! Мік. ДЗЯВО'ЧЧЫНА (дзявоччына) жац. Дзявочасць, дзявочыя гады. Раскажу пра сваю дзяврччыну. Ждалі мы калят. Тады жані'лі Цярэшку. У Цярощца станавіліся c аннагб боку дзёўкі, з другога — хлопцы. A дайалі каму рбуную пару, каму нярбуную, хоць i ні хацёў, але старога давалі. Сьмёху было. Луб. ДЗЯВО'ШЧА (дзявошча) ніяк. Маладосць. Я дзявошча свайгб i не ўбачыла. Вышла ў шаснаццаць год за!у|уж за такога, што й рабіць ня ўмёя нічога, сама заўсёды ўпёрадзі, а ён за маімі плячаімі жывё. Бяс. ДЗЯЙНІ'К (дзяйнік) мужч. Сметнік. Занясі банкі на дзяйнік, ды сядай дранку ёсьці. Мац. ДЗЯЛЯ'НЬКА (дзялянька) жан. Участак лесу, прызначаны для вырубкі. Вызначылі ў нрс дзялянькі, дык вёльмі многа лесу будзе вырублена. Гіл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзе, бўдзяш, бўду, вбчы, вбшча, дзвягалка, дзеравяііікі, дзервянець, дзерці, дзетавбдуха, дзетуха, дзявбччына, дзявбшча, другбга, жанілі, за-!у|уж, камў, мнбга, набёш, нярбўную, пабуджў, пбкуль, раскажў, рбўную, старбга, схбдзіш, такбга, тўю, цярбщца, чырвбныя
4 👁
 ◀  / 145  ▶