ГРЫЗЦІСЯ (грысьціся), -у-ся, -еш-ся; незак. тр. Сварыцца. Што ў іх за жызьня: вечна грызуцца. Дук.
ГРЫМЕЦЬ (грымець), -млю, -міш; незак. тр. Моцна стукаць. Дак я грымлю і ў дзьверы. Дук.
ГУБА (губа) жан. Рот. Зьеў нанач цыбулі, дык так было нядобра ў губе цэлую ноч. Бяс.
ГУБІЦА (губіца) жан. Мера палатна ўдаўжыню (4—5 метраў). Сёньня аснавала ажно дзесяць губіц. Мік.
ГУМОЎЦЫ (гумоўцы), адз. гумовец. Гумавыя боты. Грась пасьля дажджу, ня вылясьці, бачыш, у гумоўцах прыехаць мусіў. Горкі.
ГУРБЯК (гурбяк) мужч. Карак. Адно дзіця на гурбяку нясе, а двоя на руках. Дук.
ГУРА (гура). Ура. Паднімалі на гура, паздраўлялі. Цял.
ГУСЁ (гусё) ніяк. Гусяня. Бульба малая. Няма як і гусё выгадаваць. Так.
ГУСТА (густа) прысл. Многа. Густа сьліў, але маленькія. Ляшч.
ГУСЦІ (гусьці) незак. тр. Вельмі шпарка расці. Вот агарот аж гудзе пры вуліцы. Цял.
ГУШЧЭР (гушчэр) мужч. Гушчыня, густы лес, зараснік. Такі ўжо гушчэр, што вуш ня пралезя. Дук.
ГЭДАК (гэдак) прысл. Так. Я табе скажу, кабеціна, што гэдак ні трэба казаць. Цял.
ГЭДАКІ (гэдакі) займ. Такі. Гэдакі самы, як і бацька. Цял.
ГЭМКА (гэмка) жан. Гатунак бульбы. Гэмка вельмі смачная, у ёй крухмалу шмат. Мік.
ГЭТАГОДНІ (гэтагодні) прым. Сяголетні. Гэтагоднё кабана ні калола, у яе даўленё крыві, ні можно есьці скораму. Сав.
ГЭТАРОШНІ (гэтарошні) прым. Гл. гэтагодні. Жы-
78 👁