Старонка 43
◀ / 173 ▶
ру яшчэ прашлагодняго ест, і гэтарошняго ест, а ўкусны, маласольны. Сав. ГЭТТА (гэтта) прысл. Тут. Тушы і гэтта агонь. Цял. ГЭТУЛЬКІ (гэтулькі) прысл. Столькі. Гэтулькі ската было. В. В. Мы гэтулькі ні пажывом. Цял. ГУБКА (гупка) жан. Гл. губіца. Заб., Малм., Дук., В. В., Вішн., Ляшч. Пазалетась выткала чатыры гупкі палатна. Во аснова даўгая, аж дзевяць губак. Р. Ч. ГУБЫ (губы) толькі ў мн. Чапяла. У нас губы ўсяроўна як ёмка, патэльню браць. Астр. ГУЗАВЫЯ НІТКІ (гузавыя ніткі) прым. Няроўна спрадзеныя. Ніткі няроўныя, гузавыя. Дук. ГУЗАРЫЦЬ (гузарыць), -у, -ыш; незак. тр. Гуляць, баляваць. Усё гузараць, дзе якія імяніны, дзе гулі, дак яны там. Цял. ГУЗЗЯ (гузьзя) зборн. Гузы. На назе гузьзя панацягувала. Дук. ГУКАЦЬ (гукаць), -аю, -еш; незак. тр. Гаварыць. Марыля гукала, што заўтра пойдзя ў другую вёску. Няд. ГУЛА (гула) жан. Тлушчавае адкладанне на сківіцах і падбародку. От каму добра жывецца! Палучая мнопо, хлеба мнопо, чырвонянькі, як месяц, вот такія гулы. Сав. ГУЛЬТАЙ (гультай) мужч. Труцень. Гэных гультаёў у вульлі разьвялося многа. Малм. Д ДАБІТНЫ (дабітны) прым. Настойлівы чалавек, які заўсёды дабіваецца свайго. У іхнім родзе ўсе дабітныя. Гэты дык да мінісьцерства дапяў, але свайго дабіўся. Мік.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 173 ▶