Старонка 41
◀ / 173 ▶
ГРУБЫ (грубы) прым. Тоўсты. Дрэвы грубыя былі, мала на хату пашло. Ляшч. ГРУДЗІНА (грудзіна) жан. Манішка ў мужчынскай сарочцы. І мужчынам шылі рубашкі з накладною грудзінаю. Цял. ГРУДКА (грутка) жан. Кавалачак чаго-небудзь. Я вазьму грутку масла, памажу на хлеп і кусаю с хлебам. Цял. ГРУДКІ (груткі) толькі ў мн. Дзіцячыя грудзі. У грутках хрыпіць у яго, мусіць, запаленьне лёхкіх. Цял. ГРУЗЛІЦА (грузьліца) жан. Сухоты. Як грузьліца, дык гэта баляць лёхкія, задышка, цёнгле ўсё эхе-эхе. Гіл. ГРУНІЦЬ (груніць), -ю, -іш; незак. тр. Баранаваць. Пасьля абеду груніць пойдзеш. Лях. ГРУНТ (грунт) мужч. Прысядзібны участак, зямля з забудовамі. Мая зямля, мой грунт, і забудова мая, і ўсё, што ест на грунці. Замка на грунці ніякага няма. Сав. ГРЫБЦЫ (грыпцы) мужч. Грыбы. У нас у лесе многа маліны расьце, а ў гэтым годзе грыпцоў ні будзе, суха, а грыпцы любяць ваду. Так. ГРЫВА (грыва) жан. Гл. барада. Ляшч., Варн., Ігр. Як ты косіш, што ззаду грывы стаяць! Дук. ГРЫВІЦЬ (грывіць), -ўлю, -іш; незак. тр. Прапускаць траву пры касьбе. Вот грывіць, колькі грыў напускаў. Ваўк. ГРЫЖА (грыжа) жан. Грызня. Дома цёнгля грыжа была, ніспакой. Цял. ГРЫЗЦІ (грысьці), -у, -еш; незак. тр., перан. Адмываць, адціраць. Грызла, грызла гэтыя манкеты, ніяк не адмыць, кап самога паставіў. Мік.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 173 ▶