Старонка 40
◀ / 173 ▶
ГО (го) займ. Чаго, што. Го таро'чыш! Дрэ'нна чу'ю. Заастр. ГО'БАР (го'бар) мужч. Месца на печы каля коміна. Дзе панчо'хі мае'? Ды вунь, на го'бары ляжа'ць. Халм. ГО'ПА (го'па) жан. Бабка з цёртай бульбы. Лю'біце го'пу е'сьці, а карто'флю драць хто за вас бу'дзя? Горкі. ГО'ЛЫ (го'лы) прым., перан. Бедны, у каго нічога няма. Ве'льмі го'лыя яны', нічагу'сянька німа'. Дук. ГО'ПНУЦЬ (го'пнуць), -у, -еш; зак. тр. Упасці. Але' на як го'пнула, дык руку' ве'льмі пабі'ла. Цял. ГО'РСІК (го'рсік) мужч. Верхняя частка стану ў сукенцы ці блузцы. У суке'нцы го'рсік з друго'га матэрыя'лу. Сал. ГРАБЛО' (грабло') ніяк. Чалавек, які цягне ўсё сабе. Нацягну'ў усяго', такі' грабло' быў. Дук. ГРА'ВІК (гра'вік) мужч., толькі ў адз. Гравій. Е'зьдзіў па гра'вік, дык нагрузі'ў скры'ню с ко'птарам. Жор. ГРАЗНІ'СТЫ (гразьні'сты) прым. Урадлівы. Вот гразьні'стая бу'льба ста'ла. Р. Л. ГРА'НКА (гра'нка) жан. Корч цыбулі. Цыбу'ля парасла' вялі'кімі гра'нкамі. Ляшч., Вайк. ГРАСАВА'ЦЬ (грасава'ць), -ую, -еш; незак. тр. Разбіваць. Паграсава'ла ві'лкамі гра'ды. Лях. ГРА'ТАЎКА (гра'таўка) жан. Паліца. На гра'таўцы кні'гі ляжа'ць або' што і'ншае. Астр. ГРА'ТАЧКА (гра'тачка) жан. Клетачка. Канапля'нкі ўсяля'кія ест, але' ўсё больш у гра'тачкі. Сав. ГРА'ФКА (гра'фка) жан. Шпілька, якою зашпільваюць вопратку. Дай мне гра'фку, калі' ёсьць, зашпылі'ць ко'фту. Вішн. ГРО'ЗЕНЬ (гро'зень) мужч. Адно гняздо бульбы. Вы'вернуў вунь плушко'м не'калькі гро'зеняў бу'льбы. Р. Л. ГРУБІЗНА' (грубізна') жан. Гл. зрэбніна. Я вы'ткала грубізны' на во'ркі. Варн.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 173 ▶