зак. тр. Рыхтавацца. Трэба каб вучыўся, гатавоўся паступаць. Цял.
ГАЦАВАЦЬ (гацаваць), -ую, -еш; незак. тр. Бегаць. Такая дарослая дзяўчына, а гацуе зь дзецьмі па сяле. Гр.
ГЕГАЎКА (гегаўка) жан. Валляк. У Манькі на шыі гегаўка с курыная яйцо, дактарэ кажуць, што трэба выразаць, а яна баіцца. Дук.
ГЕГАЦЬ (гегаць) незак. тр. Гергетаць. Гусі гегаюць, як хто спужая. Дук.
ГЕРГЯТАЦЬ (гергятаць), -чу, -чаш; незак. тр. Гаварыць невыразна, на чужой мове. Немцы, як прыдуць, дак гяргечуць ня па-нашаму. Дук.
ГІКУН (гікун) мужч. Той, хто ікае. Што ты, мой гікун, гікаеш? Кальч.
ГІЛЬ (гіль) мужч. Авадзень. Гіл., Вішн. Хутчэй бы заходзіла сонца, пахаваліся б гілі. І нам менш беганіны было б і авечкам лепш. Гілі коням на пашы не даюць добра паесьці. Шут.
ГІМОРЫ (гіморы) толькі ў мн. Капрызы. Ну што ты тут мне ставіш свае гіморы. Гум.
ГЛАДКІ ВУГОЛ (гладкі вугол). Вугал у збудаванні з абрэзанымі выступамі. У хаце, зробленай у гладкі вугол, вуглы ашалёўваюцца, усё робіцца гладка-гладка. Бяс.
ГЛАДЗІЦЬ (гладзіць), -джу, -дзіш; незак. тр. Вастрыць серп на тачыле. Ото ш мне нагладзіў серп! Болей натупіў. Быт.
ГЛІНАБІТКА (глінабітка) жан. Жылое памяшканне, сцены якога зроблены з гліны. У нашай вёсцы ў глінабітках жылі, і помняць іх толькі некаторыя са старых. Варн.
ГНУШКА (гнушка) жан. Падстаўка пад патэльню. Нясі хутчэй на стол гнушку! Клоч.
77 👁