Старонка 38
◀ / 173 ▶
ГАНАПЛЕЧКА (ганаплечка) жан. Мужчынская кашуля са складкамі каля каўняра. Сшый ты яму кужэльную ганаплечку. Мам. ГАННЫ (ганны) толькі ў мн. Свята ў час вялікага посту. Ганны наскачылі — дня наттачылі, а Варвары — дня ўварвалі. Бяс. ГАНТА (ганта) жан. Гонты. Страха пакрыта гантой, ганта — гэта дошчачкі, якія на страсе кладуцца адна каля другой. Бяс. ГАНЧАК (ганчак) мужч. Вірнік. У мяне дык ганчак нешта перастаў круціцца. Шут. ГАПКА (гапка) жан. Гл. апелька. У фуфайца робяць гапкі і для аплікоў тожа, а для гузікаў дзіркі праразаюць і зарубліваюць. Пр. ГАРАСЦЬ (гарасьць) жан. Гар. Нейкаю гарасьцю пахня. Дук. ГАРАЦ (гарац) мужч. Гарнец. Пазычыла гарац, мерала пшаніцу, дык хай бы прынесла сама. Жор. ГАРАЦЬ (гарацьь), -у, -эш; незак. тр. Араць. Хлопцы пайшлі гарацьь так рана сёньня. Малм., Так., Ляшч., Варн. ГАРБУЗЫ (гарбузэ) толькі ў мн. Гарбузовае семя. Дзе йдзе — усё гарбузэ лузая. Цял. ГАРДАВЫ (гардавы) прым. Картавы. Мужык быў гардавы. Іншы рас трудна разабраць, што ён швэргая. Цял. ГАРОХАЎКА (гарохаўка) жан. Гарохавы суп. Накрышыцца картошкі, усыпецца гароху і варыцца гарохаўка. Бяс. ГАРСЭТ (гарсэт) мужч. Цёплая верхняя вопратка без рукавоў. Быў у мяне некалі чырвоны гарсэт. Сал., Заб. ГАТАВАЦЦА (гатавацца), -тую-ся, -туеш-ся; не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 173 ▶