Старонка 21
◀ / 173 ▶
БАЛЁН (балён) мужч. Шар. Які жа прыгожы чырвоны балён купілі! Трымай моцна. Ямк. БАЛЬКЛІВЫ (бальклівы) прым. Карослівы, шурпаты. Бульба бальклівая, каравая мала бываіць, больш харошая. Р. Ч. БАЛЮШЧЫ (балюшчы) прым. Балючы. Адзін укол вельмі балюшчы. Дук. БАЛЯСЫ (балясы) толькі ў мн. Агароджа вакол магілы. Балясы добрыя паставіў па бацьку. Цял. БАРАНАВАЛОК (баранавалок) мужч. Той, хто барануе. Баранавалок той чуць ногі цягая. Дук. БАРАНАВАЛОКА (баранавалока) мужч. Гл. баранавалок. Ён некалі баранавалока быў. Цял. БАРАНАВАЛОЧНІК (баранавалочнік) мужч. Гл. баранавалок. Во, у цяньку баранавалочнік атпачывае. Сал. БАРАНАВАЛЬНІК (баранавальнік) мужч. Гл. баранавалок. Знайсьці баранавальніка ні так ужо цяшка, гбы грошы. Папл. БАРАНАВОК (баранавок) мужч. Гл. баранавалок. Мой меньшы як толькі прыдзя са школы, так і ляціць к баранавокам. Так. БАРАНАЎЛОК (баранаўлок) мужч. Гл. баранавалок. Варн. БАЛО (бало). Бывала. Бало сядзіш, кудзелю прадзеш і зыбаеш дзіця. Бяс. БАРАДА (барада) жан. Пропуск пры касьбе ўручную. Дук., Мік., Шут., Р. Ч., Р. Л., Сав. Ня ўмеў той касіць, дык адно бародаў напакідаў. Папл. БАРАВАЯ (баравая) прым. Добрая, урадлівая (пра глебу). Баравая зямля толькі ў памешчыка была. Варн. БАРАШКА (барашка) жан. Мужчынская шапка з аўчыны. Лепей за ўсё мець чорную барашку. Р. Ч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 173 ▶