БАБКА (бапка) жан. Страказа. Бабак мая дачка засушваець. Ігр.
БАБКА (бапка) жан. Прыстасаванне на ножках, пры дапамозе якога ўбівалі спіцы ў вобад. Бапкаю, каля сьпіцы ў вобадзі, паддзержуюць сьпіцу. Цял.
БАБІЦЬ (бабіць), -лю, -іш; незак. тр. Гл. адбабіць. Малм., Заб., Ваўк., Дук., Р. Л., Ляшч., Р. Ч. Пры родах стаіць бапка, яна і бабіць дзіця. Бабіць павінна старэйшая жанчына. Не, мая шчэ нікога не бабіла. Пр., Ваўк., Ляшч., Малм.
БАБІЧ (бабіч) мужч. Дзіця жанчыны, якая ўжо бабіла. Угр., Р. Ч., Дук., Малм. У нашай вёсцы адзін толькі бабічё. Папл.
БАБОК (бабок) мужч. Пакаёвая дэкаратыўная расліна. Бабок цьвіце раз у год, кветачкі такія дробныя, красныя. Бяс.
БАГАТАЯ КУЦЦЯ (багатая куцьця). Куцця, якую ставяць у куце на сене перад Новым годам. Прышоў на багатую куццю. Дук.
БАГАЦЕЙ (багацей) вышэйшая ступень ад багаты. Багацейшы. Ён багацей ад гэтых быў. Ляшч.
БАДЗІСТОЎКА (бадзістоўка) жан. Хустачка з батысту. Ото ш я люблю бадзістоўку! Ні чуваць нават, што на галаве сядзіць. Горкі.
БАДЗЯЦЦА (бадзяцца) незак. тр. Валяцца. Бадзялася скошаная трава нядзелі паўтары. Ляшч.
БАЛАБУХА (балабуха) жан. Булачка з начынкай. Яна балабухаў напячэ і ядуць. Цял.
БАЛАЦІНА (балаціна) жан. Забалочанае месца, якое не аруць. От, лясок за балаціной, бачыця? Сал.
БАЛЕЧКА (балячка) жан. Жэрдка, на якой сушаць лён. Балячкі с сасонкі, яны ў бані спрадвеку. На іх адзежу вешаюць, а як прыдзецца — лён ставяць. Малм.
86 👁